Лявон Эдвардавіч Карповіч

Біблейскія гісторыі Новага Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Развагі над зьместам Бібліі


Скачать книгу

хрысьціянскай паствы. Затое тэма Сьвятога сямейства з ІсусамДзіцяткам была самай каханай тэмай мастацтва Высокага Адраджэньня. Найбольш выбітныя мастакі ахвотна і многа малявалі Марыю з Немаўлём і Сьвятым Язэпам, часта дадаючы хлапечую постаць Сьвятога Яна Хрысьціцеля.

      Карціна Жоржа дэ Ля Тур: «Цясьляр Сьвяты Язэп» (1840—1845, Музэй Люўр, Парыж). Паштовая марка Манака (1993г.) У сямейных абставінах маленькі Хрыстос на марцы Аману.

      Тэма Сьвятога сямейства цалкам адпавядала попыту на прыватныя рэлігійныя карціны, якія асьвячалі хатні ачаг, ідэю шлюбу і бацькоўства.

      У 1975 г. пошта Сан Марына выпусьціла марачны ланцужок, дзе ў цэнтры разьмешчана рэпрадукцыя карціны «Сьвятое сямейства» пэндзьля Мікеланджэла, якую ён намаляваў каля 1503 г. для сям’і Доні

      Марыя, якая сядзіць на траве, прымае ад Язэпа Дзіцятка, якое ставіць ножку на Яе плячо, а ручкамі абапіраецца на галаву. Ззаду з-за мурку высоўваецца малы пуцаваты хлопец у вярблюджай шкуры, які трымае ў руцэ невялікі крыж. Гэтыя рэквізыты інфармуюць, што гэта маленькі Сьвяты Ян Хрысьціцель.

      Пошта ГДР зрабіла ў 1957 годзе цудоўны падарунак філятэлістам, якія зьбіраюць картмаксімумы. На паштоўцы і марцы рэпрадукцыя карціны Андрэа Мантэньі (1431—1506), «Сьвятое сямейства з Елісаветай і маленькім Янам Хрысьціцелем»

      Андрэа Мантэнья у сваёй карціне, як і большасьць майстроў эпохі Адраджэньня, зьвяртаецца да выявы Мадонны з Немаўлём, якія ўвасабляюць уяўленьне зямной прыгажосьці і глыбіні найпрыгажэйшага з чалавечых пачуцьцяў – мацярынства. Мадонна глядзіць на Немаўля сур'ёзна, са стрыманай пяшчотай, Твары Язэпа і Елісаветы, якія зьдзіўляюць сваёй жыцьцёвай сілай, нясуць на сабе адбітак пражытых гадоў і перажытых пакут. Яны адцяняюць квітнеючую юнацкасьць Марыі. Язэп і Елісавета як бы ахоўваюць Мадонну і яе каханьне да Дзіцяці.

      Сюжэт мірны, а карціна сумная. Пранізьлівыя колеры, замкнёнасьць кампазыцыі. Позіркі старэйшых зьвернутыя на Хрыста і толькі маленькі Ян, якога ў будучыні назавуць Хрысьціцель, адвёў вочы і заклікае да маўчаньня, нібы прадракаючы лёс Немаўляткі Хрыста. Дарэчы, а што ў кошыку, які як бы ў руцэ ў Хрысьціцеля? Можа хто-небудзь ведае?

      Альбрэхт Дзюрэр, як ніхто другі, сваімі работамі ілюстраваў цэлыя тэмы Бібліі. Ім створаны сэрыі гравюр: «Страсьці Храстовы», «Жыцьцё Марыі», «Апакаліпсіс», «Сем Жахаў Марыі»…

      Пошта Народнай Рэспублікі Конга ў 1979 г. выдала блёк з рэпрадукцыяй гравюры Альбрэхта Дзюрэра «Сьвятое сямейства з пяцьцю анёламі»

      Гравюра «Сьвятое сямейства з пяцьцю анёламі» створана ў 1503 годзе. У цэнтры ліста постаць Марыі з немаўлём на каленах. Над імі – Бог-бацька і знак Сьвятога Духа (голуб, які выпраменьвае Сьвятло). За Багародзіцай анёлы сваімі крыламі агароджваюць яе і Язэпа. Зьлева – частка прасёлкавай дарогі, ля ног Марыі сьцелюцца палявыя кветкі. Выява Марыі займае