Лявон Эдвардавіч Карповіч

Біблейскія гісторыі Новага Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Развагі над зьместам Бібліі


Скачать книгу

які далікатна прытуліўся да сваёй маці. У абодвух можна ўбачыць німб над галавой. Праходзячыя міма дзяўчыны, угледзелі гэту зьяву і схіляюцца перад Імі. Склаўшы рукі перад грудзьмі, яны шлюць Ім усякія добрыя пажаданьні. Ззаду іх лунае над зямлёй анёл з блакітнажоўтымі крыламі. Мастак упрыгожвае гэту незвычайную падзею ўсімі даступнымі мэтадамі і фарбамі, выкарыстоўваючы яркую маляўнічасьць прыроды.

      Пошта Гвінэі Экватарыяльнай у 1974 годзе выпусьціла марку і картмаксімум з рэпрадукцыяй карціны Поля Гагена «Ia Orana Maria» (у перакладзе з таіцянскага – «Мы молімся табе, Марыя»; яшчэ адна назва «Авэ, Марыя»), напісанай ім у 1891 г. пасьля свайго першага прыбыцьця на Таіці

      Кампазыцыя «Мадонна Ларэта» ўпрыгожыла фамільную капэлу Кавалетці ў царкве Сант-Аўгустына ў Рыме.

      У 1967 годзе пошта Парагваю разьмясьціла на марцы дэталь карціны «Мадонна Ларэта» (Мікеланджэла Караваджа, каля 1601—1603, Рым, царква Сан-Аугустына)

      Іншая назва карціны – «Мадонна деі Пелегрыні». На карціне два пілігрыма (па-італьянску – пелегрыні) схілілі калены перад выявай. Мадонна з Немаўлём пазіраюць спакойным і ўважлівым поглядам на вернікаў.

      Мадонна з Немаўлём малявалася гэтак часта і з такой колькасьцю варыянтаў – у інтэр'еры, на пэйзажным фоне, у асяродзьдзі мноства сьвятых, данатараў і іншых «удакладняючых» падрабязнасьцяў, што ў назве карціны стала неабходным паказваць якую – небудзь асаблівасьць, характэрную менавіта для яе. Так, дадзеная выява Богамаці з Немаўлём атрымала вядомасьць як «Мадонна на лузе» ці «Мадонна на сенажаці». Мадонна моліцца над сьпячым на яе каленях Дзіцяткам. Іх пастава вельмі натуральная і разам з тым сымбалічная: кампазыцыя дзьвюх постацяў не можа не выклікаць ва ўяўленьні выяву будучага аплакваньня Хрыста.

      Пошта Ангільі ў 1973 годзе прысьвяціла марку адной з прац Джаваньні Бэльліні «Мадонна на лузе» (Лёнданская Нацыянальная Галерэя) Прастора напоўнена сымбалічнымі дэталямі, якія ўсяляюць ў душу гледача сум і трывогу

      Знакамітая карціна Рафаэля – «Сыкстынская мадонна» (па назьве манастыра, для якога была напісаная алтарная выява) – і, верагодна, самая знакамітая з усіх карцін, калі-небудзь напісаных.

      Аб гэтай карціне напісаныя тамы розных прац, але мне найбольш да спадобы тое, што напісаў Васіль Гросман. Гэта варта цытаваньня.

      «Рафаэль у сваёй Мадоньне выдаў таямніцу матчынай прыгажосьці. Але не ў гэтым невычэрпнае жыцьцё карціны Рафаэля. Яна ў тым, што цела і твар маладой жанчыны ёсьць яе душа, – таму так чароўна Мадонна. У гэтым зрокавым малюнку матчынай душы сёе-тое недаступна сьвядомасьці чалавека.

      Рафаэль. «Сыкстынская мадонна». Выяву карціны разьмяшчалі пошты розных краін. Нямеччына, 2012 г.

      […] Прыгажосьць Мадонны трывала злучана з зямным жыцьцём. Яна дэмакратычная, людзкая; яна ўласьцівая масам людзей – жаўтатварым, касавокім, гарбатым з доўгімі бледнымі насамі,