Лявон Эдвардавіч Карповіч

Біблейскія гісторыі Новага Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Развагі над зьместам Бібліі


Скачать книгу

разе відавочны пачатак Новай Эры, калі Бог становіцца Богам для ўсіх народаў сьвету, а не для аднаго абранага народу, як было раней. На Захадзе ўжо пачынаючы з IV веку 6 студзеня сталі адзначаць Сьвята Трох Каралёў, якое стала называцца Сьвятам Аб’яўленьня Гасподняга. І ад таго часу ў гадавой калейцы дзён ёсьць адзін асаблівы дзень, поўны шчасьця. І ёсьць у гэтым дні адна гадзіна бласлаўлёная. Усялякі енк болю замаўкае тады на зямлі, усялякая турбота мінае, як дым ветрам разьвеяны, усякія, хоць бы найсмутнейшыя губы расхіляе ўсьмешка надзеі. Гэта хвіліна, калі першы прамень зоркі каляднай з неба да зямлі даляціць.

      «Пакланеньне мудрацоў» на блёку пошты Парагваю: выява карціны Дзюрэра (1978 г.)

      Выява карціны Тыцыяна «Пакланеньне мудрацоў» на блёку пошты Тэркс і Кайкос (Turks and Caicos Islands), 1988 г

      Сцэна паднашэньня дароў мудрацамі стала тэмай для многіх твораў мастацтва, у якіх адлюстроўваюцца ў сымбалічны спосаб розныя ідэі. Так, пачаўшы ад сярэдніх вякоў, каралі становяцца прадстаўнікамі трох пакаленьняў: юнак, чалавек сталы і старац. Ці трох кантынэнтаў, на каторых галошана добрая навіна: Эўрапеец, Азіят і Негр.

      Чаму Сьвяты, зьвязаныя з нараджэньнем Ісуса Хрыста зьяўляюцца такімі важнымі для нас?

      Папершае, гэтыя Сьвяты нагадваюць нам, што Ісус прыйшоў для нас усіх. Першымі вітаюць Ісуса… пастухі. Але чаму пастухі? Праца пастуха была адной з самых пагарджаных прафэсій у тыя дні. Такія пагарджаныя прафэсіі ёсьць і сёньня. І хоць ніякая праца не ганьба, але ёсьць прафэсіі, у якіх не надта хочуць працаваць. Пастух – адна з такіх горшых прац. Але анёлы сказалі пра нараджэньне з самага пачатку менавіта пастухам. І пастухі былі першымі, каб вітаць яго.

      Блёк пошты Вануату (1982 г.), на якім мастак адначасова паказаў і анёлаў, якія абвясьцілі пастухам Цудоўную навіну, і першых наведвальнікаў Дзіцяткі – пастухоў, і зорку, якая вяла мудрацоў, і самых мудрацоў ля Сьвятой сям»і

      Але гэта яшчэ не ўсё. У Эвангельлі ад Мацьвея чытаем, што яшчэ хтосьці прыйшоў пакланіцца Ісусу. Хто гэта? Вешчуны з Усходу. Вешчуны – поўная супрацьлегласьць пастухоў. Людзі вельмі адукаваныя, вельмі разумныя. У тыя часы гэта Усход быў цэнтрам навукі і ведаў. Былі гэта людзі вельмі багатыя. Яны прыносяць Ісусу золата, ладан і сьмірну – падарункі каралеўскія! Раней Вешчуны спыніліся на двары караля Ірада. Гэта як калі б хтосьці сёньня спыніўся ў палацы прэзыдэнта. Не абы хто можа спыніцца пры двары караля. Толькі высокапастаўленыя асобы, вельмі ўплывовыя! Толькі тыя, хто знаходзіўся сярод эліты тагачаснага сьвету.

      Значыць Ісус прыйшоў таксама і да багатых і да мудрых! Яны таксама маюць патрэбу ў ім у якасьці Збавіцеля.

      Зьвярніце ўвагу, што ўсе людзі ў Ім маюць патрэбу. Ісус прыйшоў для ўсіх: багатых і бедных, адукаваных і неадукаваных, маладых і старых, мужчын і жанчын, беларусаў, палякаў, немцаў, амэрыканцаў – да ўсіх людзей. Ісус прыйшоў для ўсіх – уключаючы вас і мяне.

      Гэта першая прычына, чаму гэтыя Сьвяты радасныя. Яны нагадваюць нам, што Ісус прыйшоў