Лявон Эдвардавіч Карповіч

Біблейскія гісторыі Новага Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Развагі над зьместам Бібліі


Скачать книгу

чакаем анёла? Гэта як у тым анекдоце, калі людзі, уцякаючы ад навадненьня, хочуць забраць з сабой сьвятара. Але ён адмаўляецца, гаворачы, што верыць у Боскую дапамогу. Вада ўсё прыбывае, зноў падплываюць людзі і клічуць сьвятара. Але сітуацыя паўтараецца. Праз некаторы час вада даходзіць да вежаў храма і новыя людзі, убачыўшы сьвятара, які чапляецца за званьніцу, каб не патануць, клічуць яго да лодкі. Але сьвятар рашуча адмаўляе, бо верыць у цуд. Нарэшце вада затапіла і вежы храма, так што сьвятар патануў. Па сьмерці стаіць перад Богам і з крыўдаю гаворыць: так верыў у Цябе і што? А Бог на гэта кажа: дурань, тры разы пасылаў табе дапамогу, чаму не скарыстаў?

      Ахвяраваньне Дзіцятка Ісуса ў Сьвятыню

      Калі мінула восем дзён пасьля нараджэньня Божага Дзіцяці, сьвятар учыніў на Ім абрад абразаньня. І дадзена было Яму імя Ісус. Гэтае імя, падказанае анёлам яшчэ да Яго нараджэньня, азначае: «Бог выбаўляе». Абразаньне было знакам саюзу заключанаму Богам з Абрамам васемнаццаць вякоў перад нараджэньнем Ісуса. Абрам разам з новым імем Абраам атрымаў ад Бога абяцаньне незьлічонага патомства.

      «Абразаньне». Блёк пошты Грэнады (1987 г.) з выявай карціны Джаваньні Бельліні

      Ад гэтага часу абразаньне сталася вонкавым выразамудзелу ў Божым абраньні ўсіх патомкаў Абраама.

      Гэтую ж падзею намаляваў Альбрэхт Дзюрэр, а пошта Парагваю зьмясьціла на паштовай марцы, выпушчанай у 1982 годзе

      Дзюрэр зьмяшчае сцэну абразаньня ў храме ў месцы Сьвятым. Заслону, якая аддзяляе Сьвятая Сьвятых, адхіляе Язэп, бо Хрыстос нарадзіўся і адкрывае людзям прыступку да Айца. Па левай старане сыметрычна постаці Марыі знаходзіцца незнаёмы назіральнік з сьвечкаю ў руцэ. Так аўтар пазначае пункт з якога павінна назірацца сцэна. Гледзячы на малюнак, глядач несьвядома атаясамлівае сябе з гэтым назіральнікам і становіцца ўдзельнікам сьвятой падзеі.

      Такім чынам, ужо ў самым пачатку зямнога жыцьця Збаўцы Бог сьведчыць, што Ісус прыйшоў у сьвет не парушыць Закон, а выканаць яго.

      Абрад абразаньня адлюстравалі на сваіх марках пошты Гішпаніі (1969 год, фрагмэнт карціны Алонса Кано і Лібэрыі (1983 г., фрагмэнт карціны Рафаэля)

      Згодна Закону Госпада кожны першынец прысьвячаецца Богу. Таму, калі Ісусу споўнілася шэсьць тыдняў, Яго прынесьлі ў раскошны Ерусалімскі храм, каб скласьці адпаведную ахвяру як за першынца ды за ачышчэньне Маці, як сказана ў Законе Гасподнім, двух галубоў альбо двух галубіных птушанят (Паводле Лукаша 2:22—39).

      На паштовай марцы Парагваю з 1970 года постаці старца Сымона і прарочыцы Ганны. Гэта рэпрадукцыя карціны Ганса Мэмлінга. На блёку Аргентыны, выдадзеным у 1990 годзе, бачым галубіных птушанят у руках Язэпа

      Кожная назва ў Эвангельлі не зьяўляецца выадковай і адлюстроўвае розныя асьпекты сьвята. Так «Ачышчэньне» азначае выкананьне Закону Майсеевага, бо Закон прадпісвае жанчыне, што нарадзіла хлопчыка, сорак