Лявон Эдвардавіч Карповіч

Біблейскія гісторыі Новага Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Развагі над зьместам Бібліі


Скачать книгу

жанчын паглынутая нованароджаным, якога ўзяла на рукі Марыя. Яе адрозьніваюць ад іншых ледзь прыкметнае зьзяньне вакол галавы і традыцыйны колер адзеньня – чырвоная сукенка і сіні плашч. Да дзіцяці схіляецца карміцелька, а служанкі занятыя сушкай і падрыхтоўкай пялёнак. На падлозе таз з вадой, жароўня з вуглямі, рыжы кот падпільноўвае бесклапотна разгульваючую курыцу.

      «Немаўля Хрыстос і Ян Хрысьціцель з ракавінай». Барталомэ Эстэбана Мурыльё (1675—80. Музэй Прада, Мадрыд). Блёк пошты Антыгуа і Барбуды (1995 г.)

      Яшчэ ва ўлоньні маці Хрысьціцель узрадаваўся, адчуўшы прысутнасьць Мэсіі. Гэтая сустрэча нясе глыбокі сэнс. Ян Хрысьціцель як бы прадбачыў небясьпекі і жудасную несправядлівасьць якія выпадуць на долю Хрыста і будуць прасьледваць чалавецтва.

      Фернанда Яньес (Fernando Yáñez, 1489—1536), «Багародзіца са Сьвятой Ганнай і Cьвятой Елісаветай». Блёк Грэнады (2000 г.)

      У Бібліі няма згадкі пра тое, што ў дзяцінстве Хрыстос і Ян сустракаліся. раўда, пры яго зьяўленьні на сьвет прысутнічала Найсьвяцейшая Дзева Марыя, якая прыйшла адведаць яго маці Альжбету. Але ў творчасьці вельмі многіх мастакоў, як бачым, ёсьць карціны, дзе Хрыстос і Ян разам.

      Па паданьні слых пра нараджэньне Яна Папярэдніка дайшоў да цара Ірада і, калі прыйшлі ў Іерусалім вешчуны з пытаньнем пра тое, дзе знаходзіцца Цар Юдэйскі, які нарадзіўся, Ірад успомніў пра сына Захарыі, выдаўшы загад на забіцьцё немаўлятак, паслаў забойцаў і ў Іутту. Захарыя ў той час зьдзяйсьняў служэньне ў храме, а Елісавета схавалася з сынам у пустэльні. Забойцы запыталі ў Захарыі, дзе схаваў ён сына. Захарыя адказаў, што зараз ён служыць Богу і ня ведае, дзе яго сын. Яго забілі, пра што ўспамінае Бог у Сваім звароце да фарысэяў: «Каб апала на вас уся кроў праведная, пралітая на зямлі, ад крыві Авэля праведнага да крыві Захарыі, сына Варахіевага, якога вы забілі паміж храмам і ахвярнікам» (Паводле Мацьвея 23:35).

      «Нараджэньне Яна было падрабязна апісана. У апісаньні ёсць адна дэталь, якая ў Эвангельлі будзе часта паўтарацца. Анёл сказаў напалоханаму Захарыю: «Ня бойся!» Гэтае самае падбадзёрваньне не раз пачуюць Апосталы. І сёньня Касьцёл чуе яго і з надзеяй паўтарае ўсім людзям.

      Ніводзін з нас не зьяўляецца ў сьвеце безыменнай шасцярэнькай. Бог ведае кожнага з нас па імені і ўсё пра нас. Кожнага з нас праз хрост Ён далучае да свайго існаваньня – адорвае надзеяй вечнасьці. Давайце ж не будзем баяцца!» – кажа, зьвяртаючыся да нас, ксёндз Яраслаў Грынашкевіч.

      Сёньня, калі жыцьцё ва ўсіх сваіх праявах надзвычайна ўскладнілася, словы «Ня бойся!» актуальныя для нас, як ніколі.

      Нарадзіўся вам сёньня Збаўца

      Слова сталася целам і пасялілася між намі.

      Паводле Яна 1:14

      Калі Марыя была ўжо цяжарнай, выйшаў загад рымскага кесара Аўгуста. Дзе хто не жыў, дзеля перапісу павінен прыйсьці ў тое месца, дзе жылі яго продкі. Язэп і Марыя паходзілі з роду цара Давіда, таму павінны былі ісьці ў Віфлеем.

      У 1981 годзе пошта Вялікабрытаніі выпусьціла сэрыю марак «Каляды вачыма