Біблейскія гісторыі Новага Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Развагі над зьместам Бібліі
href="#image19_5bf2a080d0b2fe60ceb18133_jpg.jpeg"/>
У 1972 годзе пошта Арабскага Эмірату Аджман выпусьціла сэрыю марак, на якіх адлюстраваны рэпрадукцыі фрэсак Джота ды Бандоне. На гэтай марцы маладыя людзі аддаюць свае галінкі першасьвятару
Па закліку сабраліся маладыя людзі, кожны напісаў на сваёй галінцы яго імя і аддаў першасьвятару. Першасьвятар сабраў усе галінкі і паклаў на алтар. Калі прыйшлі назаўтра, то ўбачылі, што ні адна галінка не зацьвіла. Зноў сьвятары сталі маліцца і зноў пачулі голас з Сьвятая Сьвятых, што не хапае яшчэ аднаго ўдзельніка. Доўга шукалі, пакуль не знайшлі, Язэпа, які на пыньне, чаму не прыйшоў разам з іншымі, адказаў, што не лічыў сябе годным і, акрамя таго, пастанавіў жыць халастым. Але па загаду першасьвятара ён прыбыў у Ерусалім. Калі паўторна галінкі злажылі на алтар, менавіта яго галінка зацьвіла прыгожай лілеяй. Акрамя таго на галаву Язэпа села белая як сьнег галубка. Язэп быў вельмі зьбянтэжаны, але павінен быў паддацца волі Божай. Неўзабаве паклікалі Марыю, каторая з дзявочым румянцам падала руку нарачонаму. Так у прысутнасьці сьведак адбыліся заручыны.
У 1982 годзе пошта краіны Антыгуа і Барбуда выдала прыгожы блёк з рэпрадукцыяй карціны Рафаэля
«Заручыны Марыі» (італ. Lo sposalizio della Vergine) – так называецца карціна Рафаэля Санці, якую ён намаляваў у 1504 годзе для капліцы Альбізініх (Albizzinich) у касьцёле Сан Франчэска ў Сіта дзі Кастэла. Цяпер карціна знаходзіцца ў зборах Пінакатэкі дзі Брэра.
У сярэдзіне бачым сьвятара, па левай старане – Мадонна і яе сьвіта з пяці жанчын з далікатнымі рысамі твару, поўнымі ўдзячнасьці. Справа Язэп з расьцьвіўшай галінкай і пяцёра мужчын, адзін зь якіх у роспачы і злосьці ломіць сваю галінку праз калена. Карціна напісана, калі Рафаэлю споўнілася усяго 21 год.
Пошта Калюмбіі ў 1968 г. разьмясьціла на марцы рэпрадукцыю карціны Балтазара дэ Фігуэроа «Заручыны Сьвятога Язэпа з Сьвятой Марыяй». Сьвяты Язэп трымае ў руцэ расцьвіўшую лілеяй галінку. Над усімі прысутнымі радасна лятаюць анёлкі
«Заручыны Марыі» Рафаэля Санці на марцы Віетнаму (1983 г.). «Заручыны Богамаці». Майстар жыцьцярысу Багародзіцы (Meister Des Marienlebens, 17 ст.). Марка Эмірату Рас – эль – Хайма.
У 1613—1614 гадах Эль Грэка працуе над сваёй астатняй карцінай «Заручыны Богамаці».
Пошта Румыніі выбрала для сваёй маркі (1966 г.) самую апошнюю працу мастака Эль Грэка «Заручыны Богамаці» (1614г. Мастацкі музей, Бухарэст). Гэта карціна засталася няскончанай: кісьць рукі Язэпа, працягнутая ў бок Нявесты, засталася недамаляванай…
«Нараджэньне Ісуса Хрыста было так: па заручынах Маці Яго Марыі зь Язэпам, перш чым сышліся яны, выявілася, што Яна мае ва ўлоньні ад Духа Сьвятога.
«…анёл Гасподні ў сьне явіўся яму і сказаў: Язэпе, сыне Давідаў! ня бойся прыняць Марыю, жонку тваю; бо зачатае ў Ёй ёсьць ад Духа Сьвятога» – на марцы Злучанага Каралеўства (2011г.)
А Язэп, муж Яе, будучы праведны,