Біблейскія гісторыі Новага Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Развагі над зьместам Бібліі
прышэсьце. У Старым Запавеце, які пісаўся многімі людзьмі на працягу 1500 гадоў, зьмешчана больш за 300 прароцтваў гэтай падзеі. Першае зь іх выказана з вуснаў Бога ў прысудзе зьмею. Гэта быў плян выратаваньня грэшнага чалавека і вяртаньня яму бессьмяроцьця: «І варожасьць пакладу паміж табою і паміж жанчынаю, і паміж семем тваім і паміж семем яе: яно будзе біць цябе ў галаву, а ты будзеш джаліць яго ў пяту» (Быцьцё 3:15).
У 1986 годзе пошта Германіі выпусьціла марку і картмаксімум з відарысам Ортэнбергерскага Алтара (Ortenberger) з 1430 г.
Цудоўны вобраз укленчанай Марыі ў ціхім ушанаваньні і малітве перад ляжачым маленькім Дзіцяткам. Марыя нарадзіла Яго ў спосаб надпрыродны і першая аддала ўшанаваньне і паклон Дзіцятку, абнятаму прамяністай Глорыяй, згодна са словамі Сьвятога Пісьма: «Якога парадзіла і ўшанавала…». Дзіцятка, лежачы ў ясьлях з правай рукой у жэсьце бласлаўленьня, сымбалізуе Боскасьць і паўнату розуму ад хвілі Свайго нараджэньня. Паказаная далей стайнячка, вельмі ўбогая, сымбалізуе руіны дому Давіда, які калісьці быў каралём, і надыход новай эпохі. Бо нарадзіўся Той, Чыё каралеўства будзе «зацьверджана навекі», Які збудуе «новы дом».
Люстраное адбіцьцё малюнка з маркі Германіі мы бачым на выпушчанай у 1998 годзе марцы пошты Польшчыю. Грудзяцкі Алтар (каля 1390 г.), Нарадовы Музэй ў Варшаве
Дзень Божага нараджэньня ад IV веку, часу ўстанаўленьня гэтага сьвята, стаў днём асабліва ўрачыстым у сьвеце хрысьціянскім. Сама падзея нараджэньня Ісуса Хрыста апісана вельмі суха ў Эвангельлях Мацьвея (1:18—25) і Лукаша (2:1—7). Людзкая набожнасьць патрабавала больш шырокага апісаньня Божага Нараджэньня. Гэта прывяло да шматлікіх проб адлюстраваньня гэтай тэмы ў розных формах мастацтва, пачынаючы з сярэдніх вякоў да цяперашняга часу. Многія з твораў паслужылі ілюстрацыямі да паштовых марак, якія выпускаюцца ва ўсіх краінах сьвету. На марках зьяўляюцца відарысы твораў Рафаэля і Джота, Дзюрэра і Леанарда да Вінчы, Мікеланджэла і Тыцыяна, Батычэлі і Рубенса, Бэрніні і Пусэна, Рэмбрандта і Караваджа, Бацічэлі і Брэгеля, Іванова і Шагала…
Першая марка, прысьвечаная Божаму Нараджэньню, зьявілася 7 сьнежня 1898 года і дала пачатак новай тэме ў філятэліі. З таго часу колькасьць марак, прысьвечаных Божаму Нараджэньню, вырасла да тысяч і выдаецца поштамі усіх краін сьвету.
Божае Нараджэньне на марцы пошты Парагваю з 1971 г. з выявай карціны Конрада фон Суста (1404 -?) (Konrad von Soest)
У першай палове XV стагодзьдзя асаблівых рысаў набрала сцэна нараджэньня Хрыста, якая атрымала назву «Ушанаваньне Дзіцяткі». Стала яна адной з найважнейшых ілюстрацый тэмы прышэсьця Ісуса на сьвет.
Карціна, намалёваная мастаком Антоніа Карэджа (1489—1534) адлюстравана на адным з самых вялікіх блёкаў (173х235 мм), які выпушчаны поштай Карэі ў 1983 годзе
«Каляды – дзіўныя дні, незвычайныя. Быццам адкрываецца ў гэты час неба, адмыкаецца зямля, а ўсё тое іншае, нябачнае выпускае на сьвет белы сваіх насельнікаў». Тацяна Валодзіна.
Першая