Лявон Эдвардавіч Карповіч

Біблейскія гісторыі Новага Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Развагі над зьместам Бібліі


Скачать книгу

ў сінім адзеньні і белай з чырвонымі затканымі палосамі намітцы. Побач стаяць служанкі з дарамі. Справа сядзіць Ёакім з кіем у руцэ. На пярэднім пляне – сцэна купаньня Маткі Боскай дзьвюма служанкамі. Гэта адзіны падпісаны аўтарам твор сярод твораў 17 ст. на Беларусі. Пётр Яўсеевіч намаляваў этнаграфічна дакладную карціну сялянскага быту Магілёўшчыны. Але будзем памятаць, што Маці Боская нарадзілася ў Ізраільскім горадзе Назарэце. Там прайшло дзяцінства Марыі.

      Частка карціны Барталоме Эстэбана Мурыльё «Нараджэньне Найсьвяцейшай Багародзіцы» (Люўр, Парыж) разьмешчана на марцы пошты Сьра Леонэ (1994 г.)

      Мастак паказаў, што нараджэньне Маці Божай адбылося ў асяродзьдзі бязьмернай любові, ў кругу анёлаў, якія клапаціліся пра яе з моманту яе нараджэньня.

      «Нараджэньне Марыі». Выданьне пошты краіны Аджман (1972 г.)

      У верасьні, менавіта гэтай залатой парой, адзначаецца Сьвята Нараджэньня Прасьвятой Багародзіцы Марыі як дзень сусьветнае радасьці. Нараджэньне Багародзіцы наблізіла прышэсьце на зямлю Царства Нябеснага.

      У 1452 годзе Філіпіна Ліпі (італ. Filippino Lippi; 1457/58—18 красавіка 1504) стварае адну з лепшых сваіх карцін: тонда «Мадона з немаўлём і сцэны з жыцьця сьвятой Ганны» (Флярэнцыя: гал. Палаціна палац Піці). На марцы пошты Анцігуа і Барбуда (1966 г.) фрагмэнт карціны. Справа Ганьне паказваюць загорнутую ў пялёнкі Марыю

      Бацькі Марыі Ёакім і Ганна адносіліся да яе не толькі як да сваёй дачкі, але і як да скарбу, абяцанага Богу.

      На левай сьцяне капэлы дэль Арэна (Скравеньі) у Падуі намаляваная ў шасьці сцэнах гісторыя Марыі, якая працягвае гісторыю Ёакіма і Ганны – бацькоў Марыі. Першыя дзьве фрэскі гэта: 1. Нараджэньне Марыі. 2. Уводзіны Марыі ў Храм. Яны на марках пошты Арабскага Эмірату (1972 г.)

      Калі дзяўчынцы споўнілася тры гады, бацькі сабралі родных і знаёмых, адзелі Марыю ў сьвяточнае адзеньне і пайшлі ў Ерусалім. Калі яны падышлі да храма, насустрач выйшаў першасьвятар Захарыя ў суправаджэньні іншых сьвятароў. Ганна паставіла Марыю на першую ступеньку і хацела весьці яе за руку, але ўсім на зьдзіўленьне дзяўчынка сама ўзышла па пятнаццаці ступенях храме без дапамогі.

      «Увядзеньне Багародзіцы ў храм» рэпрадукцыю карціны Філіпа Ліпі на блёку пошты Лесота (1988 г.)

      Пошта Балгарыі ў 1977 г. у сэрыі ікон IX – XIX ст. на адной з марак адлюстравала ікону «Увядзеньне Багародзіцы ў храм»

      Першасьвятар зразумеў, што гэта дзіцё незвычайнае і ўвёў яе ў «Сьвятое сьвятых», куды ён сам мог заходзіць толькі раз у год для ахвяраваньня.

      Нараджэньне Дзевы Марыі маці Ісуса Хрыста не было падзеяй выпадковай, бо ёй была адведзеная важная роля ў ажыцяўленьні Боскай ідэі выратаваньня чалавецтва. Менавіта жанчына і паклала яму аснову і застаецца на ўсе часы носьбіткай духоўнасьці і чысьціні.

      У храме Марыя навучалася Сьвятому Пісаньню