Лявон Эдвардавіч Карповіч

Біблейскія гісторыі Новага Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Развагі над зьместам Бібліі


Скачать книгу

але наадварот – асьвятляць пакой – засьведчыць і прапаведаць Бога сьвету і тым, хто «чакае збаўленьня».

      «Ахвяраваньне ў храм». Выява карціны Фра Барталамеа (Fra Bartolommeo) на блёку пошты Гаяны (1994 г.)

      Самая ж сьветлая, напоўненая надзеяй сустрэча з Госпадам – у Сымона. Старэнькі сьвятар, які помніць яшчэ часы Юды Макавея, прыняў на свае рукі Бога. У час сваёй маладосьці, чытаючы Сьвятое Пісаньне, ён патрапіў у непаразуменьне ад словаў прарока Ісаі, які кажа: «… вось, Дзева ва ўлоньні зачне і народзіць Сына.» Традыцыя расказвае, што ён падумаў, што гэта памылка: «Дзева зачне і народзіць». Сымон узяўся было сьцізорыкам сьцерці «Дзева», каб выправіць на «жанчына», але яго спыніў анёл Божы, які і пацьвердзіў праўдзівасьць напісанага, і прадказаў яму, што ён не памрэ, пакуль не пабачыць Мэсію.

      Надышоў гэты шчасьлівы дзень. Сымон убачыў Хрыста. І што ён кажа да Бога? «Цяпер адпускаеш, Уладар, слугу Свайго ў супакоі…“, бо ён пабачыў збаўленьне сьвету, Сьвятло для прасьвятленьня ўсіх народаў. Сьмерць з гэтага моманту не так пужае, бо за змрокам – сьвятло і супакой.

      Шчасьлівы дзень Сымона старца. «Ахвяраваньне ў храм» на блёку пошты Ніуэ (1989 г.). Выява карціны Рэмбрандта

      Сымбалем гэтага сьвята ёсьць запаленыя сьвечкі. Сьвечка – сымбаль Хрыста, які прынёс сьвятло вечнай Праўды ўсім народам. А на Грамніцы сьвечка таксама сымбалізуе Марыю, пакорную слугу Пана, поўную ласкі, у душы якой заўсёды гарэла сьвятло веры, надзеі і любові. Яна была першай, якая паверыла, і таму Бог бязьмежна ўзвысіў Яе. Але прынёсшы Дзіцятка Ісуса ў Сьвятыню, з вуснаў Сымона Марыя пачула прароцтва пра тое, што «меч пройдзе праз Яе душу» (Лукаша 2:34).

      Марка пошты Емэну (1969 г.) з сэрыі, прысьвечанай візыту Папы. Карціна «Ахвяраваньня ў храм» Гіацынта Дыяна (Giacinto Diana (1730—1803)

      Асьвячоныя ў дзень сьвята – «Сустрэча Госпада нашага Ісуса Хрыста» сьвечкі называюць «Грамнічнымі», бо іх запальваюць у час навальніцаў, якія суправаджаюцца моцным ветрам, маланкамі і грымотамі, каб апека Маці Божай выратавала ад небясьпекі стыхіі. Запаленую грамнічную сьвечку так сама даюць у рукі паміраючаму, каб Найсьвяцейшая Дзева Марыя прывяла яго душу ў неба.

      Пакланеньне мудрацоў

      Вол ведае гаспадара свайго, і асёл ясьлі гаспадара свайго; а Ізраіль ня знае Мяне, народ Мой не разумее. (Ісаі 1:3)

      «Калі ж Ісус нарадзіўсяў Віфлееме Юдэйскім ў дні цара Ірада, вось, мудрацы з усходу прыйшлі ў Ерусалім і кажуць, дзе народжаны Цар Юдэйскі? Бачылі бо мы зорку Яго на ўсходзе і прыйшлі пакланіцца Яму. Пачуўшы гэта, цар Ірад занепакоіўся, і ўвесь Ерусалім зь ім. І сабраўшы ўсіх першасьвятароў і кніжнікаў народных, пытаўся ў іх: дзе мае нарадзіцца Хрыстос? Яны ж сказалі яму: у Віфлееме Юдэйскім, так бо напісана праз прарока: «І ты, Віфлееме, зямля Юдава, нічым ня меншы сярод ваяводзтваў Юдавых, бо з цябе выйдзе Правадыр, Які ўсьцеражэ народ мой Ізраіля. Тады Ірад, употай