быць надзвычай небяспечнымі, але, зноў жа, гэта губляецца з вышыні старэчага маразму, і той, хто павінен, з дапамогай сістэмы стрымак і проціваг, па-майстэрску кантраляваць гульню, у стане толькі паўшчуваць гарэзлівых вісусаў, не ў стане зразумець, што ўчарашнія свавольнікі заўтра могуць стаць ужо крымінальнікамі міжнароднага маштабу.
Вось што я меў на ўвазе пад неабходнасцю стварэння новай структуры, якая, верагодна, запатрабуе рэформы ўсёй сістэмы ААН. Мы павінны звярнуць свой позірк туды, дзе людзі, якія не патрабуюць сусветнага ўплыву, непрыкметна для нашага погляду змяняюць свет да лепшага, робячы тое, што павінны рабіць мы. ААН стваралася як пляцоўка, дзе найлепшыя дыпламаты ўсіх дзяржаў вырашаюць праблемы, якія не вырашацца самі па сабе, а замест гэтага яны крычаць «Злодзей!» – «Сам злодзей!» на пасяджэннях Савета Бяспекі. Назавіце мне хоць адзін буйны і небяспечны для ўсяго чалавецтва канфлікт, які шчасна скончыўся з дапамогай Генасамблеі за апошнія дваццаць гадоў? Югаславія? Афганістан? Украіна? Сірыя? Божа, няўжо вы не бачыце, што права «вета» ў Савеце Бяспекі цягне свет на дно?
Больш за тое, няўжо вы не бачыце, што эпоха вуглевадароднага паліва імкліва сыходзіць у мінулае, у той час як краіны, якія недальнабачна адмовіліся інвеставаць у новыя галіны, наіўна мяркуючы, што з гэтай праблемай давядзецца разбірацца толькі нашчадкам (ды і то пасля поўнага вычарпання выкапняў), пачынаюць маштабную грызню, як быццам нафта заканчваецца ўжо сёння і трэба біцца за апошнія кроплі? Чаму ніхто – і, у першую чаргу, Генасамблея ААН – не хоча пакласці гэтаму канец, арыентуючы гэтыя краіны на пераход да новых форм энергазабеспячэння і, як следства, да новых форм эканомікі? Чаму да гэтага часу няма нікога, хто заняўся б гэтымі распрацоўкамі на міждзяржаўным узроўні па-за камерцыйнымі карпарацыямі, хто быў бы гатовы даваць тэхналогіі ў абмен на мірнае развіццё і поўную адмову ад узброеных сутыкненняў, сапраўднай прычынай якіх з’яўляюцца вуглевадародныя энерганосьбіты?
Вы хацелі, каб я выклаў па пунктах сваімі словамі прапановы, апісаныя ў дакуменце, што ляжыць перад вамі. Што ж, калі ласка.
Па-першае, я прапаную стварыць міждзяржаўную навуковую арганізацыю, фінансаваную з бюджэта ААН, якая будзе займацца як мінімум дзясяткам прыярытэтных для ўсяго чалавецтва напрамкаў даследаванняў і распрацовак, прычым як у рамках дакладных і прыродазнаўчых навук, так і гуманітарных – сацыялагічнымі і паліталагічнымі пытаннямі. Сярод гэтых напрамкаў «зялёная» энергетыка, якая дазваляе цалкам вызваліць свет ад вуглевадароднай паліўнай іголкі, медыцына – перш за ўсё імуналогія і фармакалогія, інжынерыя аднаўляльных рэсурсаў, высокія тэхналогіі, фундаментальная фізіка як базіс для будучых даследаванняў, фенаменалогія канфліктаў і шэраг іншых сфер. Кожная дзяржава на планеце павінна зразумець, што зараз мы не можам накарміць і абагрэць ўсіх, але наш розум здольны даць нам інструменты да суіснавання