Лявон Карповіч

Біблейскія гісторыі Старога Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Знаёмства са зьместам Бібліі і яго алюстраваньнем у мастацтве


Скачать книгу

калі не зьвяртаем пільнай увагі і не адкрываем сэрца і розум на тое, што Бог сапраўды кажа, мы бачым толькі тое, што хочам бачыць. Мне дапамог мэтад паралельнага вывучэньня. Чытаньне Бібліі стымулявала пошук марак для філятэлістычнай выставы, а знойдзеныя мініяцюры патрабавалі знаёмства з адпаведным тэкстам Бібліі. А яшчэ, з дапамогай паштовых марак кожны жадаючы можа напісаць «сваю кнігу» з біблейскімі сюжэтамі, якая будзе рукатворнай і непаўторнай, бо немагчыма сабраць усе паштовыя маркі на Біблейскую тэму. Штодня паяўляюцца ўсё новыя выданьні, а папярэднія становяцца ўсё больш недаступнымі. Праца па складаньню калекцыі пакліча ў пошук, пашырыць круг знаёмых і сяброў, паспрыяе пазнаваньню зьместу Кнігі, яго асэнсаваньню, прывядзе да веры або ўмацуе ў ёй. Такая праца прывяла мяне да напісаньня гэтай кнігі.

      Першай паштовай маркай, тэматычна зьвязанай з Бібліяй, зьяўляецца марка пошты Італіі, выдадзеная ў 1852 годзе. На марцы Герб Папы Рымскага – залаты і срэбны ключы, якія Хрыстос перадаў Апосталу Пятру.

      Герб Папы Рымскага. Марка №1 пошты Італіі, выдадзеная ў 1852 годзе

      У наступныя гады колькасьць выдадзеных марак на Біблейскую тэму расла ў геамэтрычнай прагрэсіі. І хоць не ўсе тэмы раскрытыя, варта зрабіць спробу, паказаць з дапамогай паштовых марак доўгія дзеі збаўленьня, якія папярэдзілі нараджэньне, жыцьцё, дзейнасьць, сьмерць і паўстаньне зь мёртвых Ісуса Хрыста. Гэта ня толькі для таго, каб з цікавасьці разгледзець мініяцюрныя малюнкі, якія пошты розных краін абралі для сваіх выданьняў, але, каб як мага больш даведацца аб тым, што яны паказваюць, што нам хацеў сказаць аўтар. Толькі тады марка ня толькі забаўляе, але вучыць і выхоўвае.

      Наступным было выданьне пошты Мальты па карціне Густава Доры – «Сьвяты Павал пасьля караблекрушэньня». За Сьвятым Паўлам ў вогнішчы зьмяя. Падзея адбылася пазьней, калі Апостал грэўся ля вогнішча і на яго напала зьмяя. «Але ён, абтросшы зьмяю ў вагонь, не зазнаў аніякае шкоды» (Дзеі 28:5).

      Апостал Павал. Караблекрушэньне. Марка пошты Італіі, выдалўеная ў 1899 годзе

      Мяне вельмі ўразілі словы, на жаль я згубіў кім сказаныя: «Царква прыгожая, калі знаходзіцца ў будынку, але яшчэ больш уражлівая, калі ажывае праз Яго народ у паўсядзённым жыцьці. Няхай Слова Божае ажыве праз вас, і вы будзеце Яго рукамі і нагамі ў страчаным і паміраючым сьвеце, маяком Яго надзеі ў цемры».

      «Хіба ня ведаеце, што вы храм Божы, і Дух Божы жыве ў вас?» (Першае да Карынфянаў 3:16).

      Стварэньне Сьвету і раньняя гісторыя жыцьця Божага народу (5508—1050 да Р.Х.)

      Стварэньне Сьвету і страта Раю

      Стварэньне Сьвету

      І ўбачыў Бог усё, што Ён стварыў, і вось, добра вельмі. (Быцьцё 1:31)

      Першая Кніга Бібліі Быцьцё пачынаецца апісаньнем Стварэньня Сьвету. Бог шэсьць дзён стварае Сьвет.

      Стварэньне Сьвету. Маркі пошты Ізраілю, выдадзеныя ў 1965 годзе

      На шасьці марках