Лявон Карповіч

Біблейскія гісторыі Старога Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Знаёмства са зьместам Бібліі і яго алюстраваньнем у мастацтве


Скачать книгу

зьяўляецца несьмяротнай. Справа чалавека захаваць гэта падабенства, ня зьнішчыць душу бязбожным жыцьцём. «І стварыў Бог чалавека паводле вобразу Свайго, паводле вобразу Божага стварыў яго; мужчыну і жанчыну стварыў іх» (Быцьцё 1:27). Яшчэ раз аб гэтым гаворыцца ў Бібліі.

      Імя мужчыны – Адам – сын зямлі, імя жанчыны – Ева – жыцьцё – маці ўсіх людзей. Яны выйшлі з творчых рук Госпада прыгожымі і шчасьлівымі, абласканымі Божай любоўю і магчымасьцю зносін з Богам. Бог аддаў Адаму і Еве ўсё створанае, але і даручыў адказнасьць за сьвет, які паклікаў да існаваньня для чалавека.

      Рай

      І пасадзіў Гасподзь Бог рай у Эдэме на ўсходзе, і зьмясьціў там чалавека, якога стварыў. (Быцьцё 2:8)

      «І ўзяў Гасподзь Бог чалавека, якога стварыў, і пасяліў яго ў садзе Эдэмскім, каб урабляць яго і захоўваць яго» (Быцьцё 2:15). Гэта першая праява адносін Бога да чалавека. Сад Эдэма апісаны ў Бібліі як ідэальнае месца, дзе Адам і Ева былі забясьпечаны ўсім неабходным. Іх жыцьцё было простым і нявінным і для іх былі ўсе шчадроты Эдэмскага саду.

      Чатыры стыхіі-Зямля (Рай зямны), 1607—1608. Ян Брэйгель Старэйшы (1568—1625). Люўр, Парыж. Маркі пошты Конга, выдадзеныя ў 1973 годзе

      Мастак Ян Брэйгель Старэйшы атрымаў мянушку «Аксамітны» з – за незвычайнай прыгажосьці яго палітры, а «Райскі» – таму што напісаў больш за сто прац з райскімі краявідамі. У Брэйгеля Бог не глядзіць на зямлю з далёкіх нябёсаў, а знаходзіцца ў кожнай частачцы адзінага мэханізму Сусьвету. На першай марцы бачым постаці Адама і Евы, якім Бог паказвае сад у Эдэме – месца вечнага дасканалага жыцьця ў таварыстве з Богам, у шчасьці, у гармоніі з прыродай, некранутага часам і сьмерцю. На другой марцы гіена корміцца расьлінамі, таму ёй ня трэба забіваць іншых зьвяроў. На трэцяй марцы пантэра лашчыцца зь ільвом.

      Ужо некалькі гадоў філятэлістычная служба Ізраіля выдае маркі на аснове дзіцячых малюнкаў.

      У выніку зьявілася сэрыя марак «Дзеці малююць Біблію», на адной зь якіх «Адам і Ева».

      Адам і Ева. Ітай Коэн. Марка пошты Ізраілю, выдадзеная ў 1994 годзе

      Людзі задаюцца пытаньнем, дзе знаходзіўся Эдэмскі сад? Выказваюцца розныя варыянты. Але трэба разумець, што Рай – гэта сымбаль жыцьця разам з Богам, у Яго таварыстве. Настрой сумеснага жыцьця з Богам цудоўна адлюстраваны на адным з габэленаў з 16 веку «Гісторыя раю», на якім адлюстраваныя сцэны: Стварэньне Адама, Стварэньне Евы, Забаронены плод, Бог знаёміць Адама і Еву з Раем, Першародны грэх, Выгнаньне з Раю.

      Бог знаёміць Адама і Еву з раем. Фрагмент габелена, 16 век. Вавельскі замак, Кракаў. Марка пошты Польшчы, выдадзеная ў 1970 годзе

      Бог у выглядзе пачцівага старца па – прыяцельску размаўляе з Адамам і Еваю, паказваючы Дрэва Жыцьця.

      Вітраж з выявай Дрэва Жыцьця ў францысканскай капліцы ў Сарбуре – самае вялікае Вітражнае акно, выкананае Маркам Шагалам у Эўропе (вышыня 12 мэтраў, шырыня 7,5 мэтраў; вагою 900 кг, 13 000 кавалачкаў шкла). Марк Шагал казаў: «Вітраж зьяўляецца празрыстай