Лявон Карповіч

Біблейскія гісторыі Старога Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Знаёмства са зьместам Бібліі і яго алюстраваньнем у мастацтве


Скачать книгу

ў іх абаіх, і ўведалі яны, што голыя, і сшылі смакоўныя лісьціны, і зрабілі сабе апаяскі». (Быцьцё 3:7). Нагата сымбалізуе прыніжэньне і зьнеславеньне… Перад правіннасьцю Адам і Ева адчувалі сябе шчасьлівымі і ў прысутнасьці Бога. Цяпер, пачуўшы крокі Бога, Адам схаваўся. Бог шукае яго і навязвае зь ім размову. Адам паводзіцца зусім не па – мужчынску, перакладаючы ўсю віну на Еву. Ева паводзіцца лепей, яна з шкадаваньнем прызнае сваю віну: «зьмей змусіў мяне, і я ела» (Быцьцё 3:13).

      Наступае пакараньне. Першым пакараны зьмей. «І сказаў Гасподзь Бог зьмею: за тое, што ты зрабіў гэта, пракляты ты перад усім быдлам і перад усімі жывёламі польнымі; ты будзеш хадзіць на чэраве тваім, і будзеш есьці пыл ва ўсе дні жыцьця твайго» (Быцьцё 3:14). Затым пакараньне атрымлівае жанчына: «Жонцы сказаў: множачы памножу скруху тваю ў цяжарнасьці тваёй; у хворасьці будзеш нараджаць дзяцей; і да мужа твайго цяга твая, і ён будзе валадарыць над табою» (Быцьцё 3:16). Без пакараньня не застаўся і Адам: «У поце твару твайго будзеш есьці хлеб, пакуль ня вернешся ў зямлю, зь якое ты ўзяты; бо пыл ты і ў пыл вернешся» (Быцьцё 3:19).

      На марцы Чэхаславакіі зьмешчана рэпрадукцыя фрагмэнту іконы 16 веку з музэю ў Бардэюве. Адам і Ева выслухваюць прыгавор Бога.

      Выгнаньне прабацькоў з Раю. Ікона 16 в. Марка пошты Чэхаславакіі, выдадзеная ў 1970 годзе

      Але найбольшым пакараньнем выгнаньня з Раю стала немагчымасьць далейшага знаходжаньня ў таварыстве з Богам.

      Марка Парагваю паказвае фрагмэнт фрэскі Мікеланджэла з Капліцы Сыкстынскай: «І выгнаў Адама, і паставіў на ўсходзе каля саду Эдэмскага херувіма і палымяны меч, які сам паварочваўся, каб ахоўваць дарогу да дрэва жыцьця» (Быцьцё 3:24).

      Адам абараняе сябе ад чароўнага мяча Анёла, адкідваючы рукі назад, і зьнябожылася ў адчаі Ева…

      Выгнаньне з Раю. Фрэска Сыкстынскай капэлы (1508—1512). Мікеланджэла (1475 – 1564). Картмаксімум пошты Парагваю, выдадзены ў 1975 годзе

      Гэтага Анёла бачым на блёку Гамбіі.

      Стварэньне Сьвету і Выгнаньне з Раю (1445). Джавані дзі Паола (1403—1482). Музэй Мэтрапалітэн. Блёк пошты Гамбіі, выдадзены ў 1995 годзе

      Зьмест карціны супадае з бачаньнем Раю, апісанага флярэнтыйскім паэтам Дантэ ў «Боскай камэдыі». Сусьвет паказаны як нябесны глёбус з Зямлёй у цэнтры, акружанай канцэнтрычнымі коламі ў адпаведнасьці з канцэпцыяй Пталямея. Творца, Якога нясуць серафімы над Райскім садам, паказвае на створаны ім Сусьвет. Прырода Раю сымбалізуе чысты і беззаганны стан чалавека да грэхападзеньня. Адам і Ева выганяюцца з Райскага саду Анёлам, чыё чалавечае аблічча сымбалізуе яго спачуваньне.

      Пасьля сур'ёзных прац можа варта зьвярнуць увагу на маляўнічы блёк, больш падобны на кадар з мультфільму.

      Выгнаньне Адама і Евы з Раю. Блёк пошты Мікранэзіі з сэрыі «Ізраіль-Старазапаветныя гісторыі», выдадзены ў 1998 годзе

      Поўнай сымбаляў і загадак зьяўляецца карціна Еранімуса Босха «Воз