Лявон Карповіч

Біблейскія гісторыі Старога Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Знаёмства са зьместам Бібліі і яго алюстраваньнем у мастацтве


Скачать книгу

target="_blank" rel="nofollow" href="#image58_60152a7622e3b600071dcdcf_jpg.jpeg"/>

      Каўчэга на гарэ Арарат. Блёк пошты Лібэрыі, выдадзены ў 1998 годзе

      «І спыніўся каўчэг на сёмым месяцы, на сямнаццаты дзень месяца, на гарах Арарацкіх. Вада спакваля ўбывала да дзясятага месяца; у першы дзень дзясятага месяца паказаліся вярхі гор. Праз сорак дзён Ной адчыніў зробленае ім акно ў каўчэгу і выпусьціў крумкача, які, вылецеўшы, адлятаў і прылятаў, пакуль не абсохла зямля ад вады» (Быцьцё 8:4—7).

      Потым Ной выпусьціў голуба, але голуб, як і крумкач, вярнуўся на каўчэг. Праз сем дзён Ной зноў выпусьціў голуба. «Голуб вярнуўся да яго вечаровай парою, і вось, сьвежы аліўкавы ліст у дзюбе ў яго: і Ной даведаўся, што вада сышла зь зямлі» (Быцьцё 8:11). Голуба з аліўкавым лістом бачым на марцы Ватыкану.

      Ноеў каўчэг, вясёлка і галубок. Мазаіка. Марка пошты Ватыкану, выдадзеная ў 1974 годзе

      Да каўчэга вяртаецца голуб з аліўкавым лістом.

      Яшчэ праз сем дзён Ной ізноў выпусьціў голуба, і цяпер той знайшоў сабе месца для гнязда і не вярнуўся. «І сказаў Бог Ною: выйдзі з каўчэга ты і жонка твая, і сыны твае і жонкі сыноў тваіх з табою; выведзі з сабою ўсе жывёлы, якія з табою, ад усякае плоці, з птушак, і быдла, і ўсіх гадаў, якія поўзаюць па зямлі: хай разыдуцца яны па зямлі, і хай плодзяцца і множацца на зямлі» (Быцьцё 8:15—17).

      У 1968 годзе Ізраіль выпусьціў набор з пяці марак, якія сымбалічна ўяўляюць гэтую вялікую катастрофу. Першая марка паказвае нарыхтоўку дрэў, Ноя і каўчэг, які будуецца. На другой – сям'я Ноя і пары жывёл, што ідуць у каўчэг.

      Будаўніцтва Ноева каўчэга. Жывёлы ідуць на каўчэг. Маркі пошты Ізраілю, выдадзеныя ў 1968 годзе

      На прывесках марак цытаты з Бібліі. «Зрабі сабе каўчэг з дрэва гофэр…» (Быцьцё 6:14). «І ўвайшлі да Ноя ў каўчэг па пары ад усякай плоці…» (Быцьцё 7:15).

      Потым «І доўжылася на зямлі паводка сорак дзён…» Быцьцё 7:17) – прадстаўлена трэцяй маркай з гіганцкімі хвалямі і сполахамі маланкі.

      Патоп. Паслкньне голуба. Маркі пошты Ізраілю, выдадзеныя ў 1968 годзе

      Праз сорак дзён Ной паслаў крумкача, а потым голуба тройчы, з перапынкам у сем дзён, як паказвае чацьвёртая марка. На прывесках марак цытаты з Бібліі. «…і каўчэг плаваў па паверхні водаў» (Быцьцё 7:18). «Потым выпусьціў ад сябе голуба…» (Быцьцё 8:8). Першы раз голуб вярнуўся да каўчэга з пустой дзюбай, бо зямля ўсё яшчэ была пад вадой. У другі раз ён вярнуўся з аліўкавым лістом і Ной даведаўся, што вада спадае. У трэці раз голуб не вярнуўся.

      На апошняй марцы – вясёлка – знак Божага запавету з чалавекам пасьля патопу. На прывесцы цытата: «…дык явіцца вясёлка ў воблаку» (Быцьцё 9:14).

      Знак Божага Запавету. Марка пошты Ізраілю, выдадзеная ў 1968 годзе

      Блёк Ізраілю каранаваны вясёлкай.

      Ноеў каўчэг. Блёк пошты Ізраілю, выдадзены ў 2008 годзе

      Голуб з аліўкавай галінкаю, сям’я Ноя і зьвяры выходзяць з каўчэгу…

      Гэта быў вельмі шчасьлівы момант для ўсіх істот,