Лявон Карповіч

Біблейскія гісторыі Старога Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Знаёмства са зьместам Бібліі і яго алюстраваньнем у мастацтве


Скачать книгу

Так вясёлка стала выразам надзеі і абяцаньня на лепшую будучыню, а голуб, які нясе ў дзюбе аліўкавую галінку, стаў сымбалям міру.

      «Я кладу вясёлку Маю ў воблаку, каб яна была азнакаю запавету паміж Мною і паміж зямлёю» (Быцьцё 9:13) напісана на выданьні пошты Сэнт-Вінсэнту.

      Ноеў каўчэг. Марачны ліст пошты Сэнт-Вінсэнту, выдадзены ў 2015 годзе

      Калі мы думаем пра жорсткасьць Божага пакараньня, то павінны ўспомніць, што Ісус, «быўшы забіты ў целе, але ажылы духам, якім Ён і духам, што ў цямніцы былі, сышоўшы, прапаведаваў; яны калісьці непакорлівыя былі Божаму доўгацярпеньню, што іх чакала, у дні Ноя, у часы будаваньня каўчэга…» (Першае Пятра 3:18—20). Гэта значыць, што тыя душы, якія не пакаяліся за 120 гадоў, дадзеных чалавецтву для пакаяньня перад патопам, знайшлі пакаяньне, дзякуючы Хрысту.

      Запаветз Ноем змацоўвае саюз паміж Богам і чалавекам. Дуга вясёлкі пераклікаецца з выгібам цела сьпячага Ноя, чыё імя ў перакладзе з іўрыту азначае «адпачынак» або «суцяшэньне». Жоўты Анёл, які ўяўляе сабой Боскае слова, падкрэсьлівае цудоўную прыроду вясёлкі. Яе дзіўнай белізной Шагал паказвае, што белы зьяўляецца сумай усіх колераў. Анёл абвяшчае дабраславеньне, абяцанае Запаветам, і паказвае сцэны будучага дастатку (яны прадстаўлены ў верхняй частцы карціны), а таксама беды габрэйскага народу, намаляваныя ўнізе палатна (як апісаныя Прарокамі ў Бібліі, так і тыя, якія габрэям сапраўды прыйшлося перажыць у ходзе гісторыі). Упершыню сьмяротнае пакараньне стала часткай чалавечага быцьця і ўсе забойцы з тых часоў павінны былі быць пакараныя.

      Першы Запавет. Марк Шагал (1887—1985). Марка пошты Грэнады, выдадзеная ў 1986 годзе

      «Ці спраўдзіў наш, Другі, сьвет надзею Бога? Ці не пахіснуў яе яшчэ больш? Ці навучыўся ён чаму-небудзь на прыкладзе таго, Першага, што назаўсёды згінуў пад хвалямі патопу? Невядома. Але цяпер на старонках Бібліі гэты малады пасьляпатопны сьвет толькі робіць першыя крокі, і Ной чакае голасу Божага». Галіна Сініла.

      П'яны Ной

      Глядзеце ж за сабою, каб сэрцы вашыя не абцяжарваліся абжорствам і п'янствам і клопатам будным, і каб дзень той не застаў вас зьнянацку… (Паводле Лукаша 21:34)

      У Бібліі слова «віно» сустракаецца больш за сто разоў і першы раз у сувязі з Ноем.

      «Сыны Ноя, якія выйшлі з каўчэга, былі: Сім, Хам і Яфэт. А Хам быў бацька Ханаана. Гэтыя трое былі сыны Ноевыя, і ад іх насялілася ўся зямля. Ной пачаў урабляць зямлю і пасадзіў вінаграднік…» (Быцьцё 9:18—20).

      На ўспамінаным раней блёку пошты Ізраілю з рэпрадукцыяй старонкі ілюстраванага выданьня Бібліі – «Biblia Schockena» з 13 веку, створанай у Германіі, малюнак у верхнім куце другі зьлева паказвае, як Ной садзіць вінаграднік. Але Ной навучыўся ня толькі вырошчваць вінаград, але і рабіць віно і ня змог разумна гэта выкарыстаць.

      Зьлева – Ной капае вінаграднік. У цэнтры сьпіць аголены Ной; Хам, які стаіць сьпіной да нас, паказвае пальцам на бацьку, якога Сім і Яфэт накрываюць.

      «І выпіў ён віна, і ап'янеў, і ляжаў голы ў намёце сваім. І бачыў Хам, бацька Ханаанаў, сарамату