Лявон Карповіч

Біблейскія гісторыі Старога Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Знаёмства са зьместам Бібліі і яго алюстраваньнем у мастацтве


Скачать книгу

пакаленьняў наперад чалавечае грамадзтва засталося б адным і тым жа і не магло б адчуваць іншых магчымасьцяў разуменьня сьвету і жыцьця ў сьвеце. Разбурэньне Богам Вавілонскай вежы расчысьціла дарогу для чалавечай гісторыі.

      Вернемся да карціны Пітэра Брэйгеля Старэйшага «Вавілонская вежа». Узрушае маштаб будаўніцтва, прысутнасьць вялікай колькасьці людзей і будаўнічай тэхнікі. Ля падножжа вежы разьмясьціўся горад з ажыўленым портам. Намаляваныя на карціне людзі – рабочыя, каменячосы – здаюцца вельмі маленькімі і нагадваюць сваёй стараннасьцю мурашак. Значна большай намалявана фігура Німрода – легендарнага заваёўніка Вавілона ў II тысячагодзьдзі да Р.Х., які па традыцыі лічыцца кіраўніком будаўніцтва Вавілонскай вежы, і яго сьвіты ў левым ніжнім куце карціны. Яму сьпяшаюцца вызваліць дарогу, каменячосы падаюць ніцма, сьвіта дрыгатліва ловіць выраз твару фанабэрыстага ўладара… Ля падножжа вежы кіпіць праца. Але яна ніколі не будзе завершана. Адчуваньне бессэнсоўнасьці ўсяго пачынаньня, асуджанасьці намаганьняў чалавечых не пакідае гледача. Ад вежы вее закінутасьцю, ад карціны – безнадзейнасьцю: гордая задума людзей ўзьнесьціся да нябёсаў не даспадобы Богу.

      Вавілонская вежа (1563). Пітэр Брэйгель Старэйшы (1564—1638). Музэй гісторыі мастацтваў, Вена. Марка пошты Аўстрыі, выдадзеная ў 2011 годзе

      Само па сабе адзінства людзей не ёсьць абсалютнае зло ці абсалютная карысьць. Пытаньне ў тым – у імя чаго гэта адзінства. Узьяднаньне розных народаў і моў адбылося ў Ерусаліме ў Новазапаветныя часы. Сьвяты Дух сыходзіць на апосталаў і навучае прапаведаваць на незнаёмых ім мовах. Па сьведчаньні апостала Паўла: «А плод Духа: любоў, радасьць, згода, доўгая цярплівасьць, добрасьць, міласэрнасьць, вера…» (Да Галятаў 5:22).

      Такім чынам, Біблія вучыць, што адзінства людзей зьяўляецца дабром, калі яно грунтуецца на служэньні дабру, і зьяўляецца злом, калі яно становіцца супольнасьцю багаборцаў.

      Вавілонская вежа стала тэмай нават для коміксаў.

      Вавілонская вежа. Марка пошты Выспа Норфалк, выдадзеная ў 2001 годзе

      Аднак, падобна слухаць Бога мы ніяк не хочам. Яшчэ тлее галавешкамі чарговая рухнуўшая Вавілонская вежа – пабудова сьветлай камуністычнай будучыні, а зямляне ўжо рушылі ў новыя праекты падобнага кшталту.

      Аўрагамаў Завет. Патрыярхі Абранага народу

      Божая місія. Пакліканьне Абрама

      …ён стаўся бацькам усіх веруючых… (Да Рымлянаў 4:11)

      На пачатку гісторыі чалавецтва Бог не пазбаўляў людзей Сваёй прысутнасьці. Але зло таксама не пакідала людзей. Людзі лёгка паддаваліся спакусам і пакланяліся паганскім ідалам. Да Абрагама былі людзі, якія верылі ў Адзінага Бога і нават заключалі зь ім Запавет, як, напрыклад, Ной. Але з Абрагамам зьвязана ўзьнікненьне народа Божага. Адносіны з Богам сталі перадавацца іншым пакаленьням. Але ўсё пачалося з пакліканьня.

      Зікурат ў Уры (каля 2047 года да Р.Х.). Сучасная