Лявон Карповіч

Біблейскія гісторыі Старога Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Знаёмства са зьместам Бібліі і яго алюстраваньнем у мастацтве


Скачать книгу

Чаша, вакол якой сядзяць Анёлы, сымбалізуе пакуты Хрыста – унутры сабрана кроў, што капала зь яго ран, калі ён быў укрыжаваны. Сілуэт дрэва можа азначаць Дрэва пазнаньня з саду Эдэма, адначасова з гэтым – дуб, пад якім адпачываў Абрагам. А будынак – царкву альбо ўваход у Абрагамаў дом. Гара ж, разьмешчаная ў правым верхнім куце, становіцца сымбалям Галгофы. Анёлы апранутыя ў простыя адзеньні, за іх сьпінамі – крылы, у руках – тонкія кіі, вакол галоў – сьвецяцца арэолы.

      Троіца (15—16 ст.). Наўгародская школа. Наўгародскі дзяржаўны гісторыка-архітэктурны і мастацкі музэй-запаведнік, Ноўгарад, Расія. Блёку рошты СССР, выдадзены ў 1988 годзе

      Часам з «Троіцай» Рублёва параўноўваюць шагалаўскае палатно «Абрагам і Тры анёла», і гэта справядліва, але толькі ў частцы абраньня аднолькавага сюжэту. Рублёў, наўмысна прыбіраючы з сюжэту Абрагама і Сарру, раскрывае ў сваёй іконе тэму траічнасьці, алегарычна адлюстроўваючы свайго роду партрэт Усявышняга: Бога-Айца, Бога-Сына і Бога-Сьвятога Духа.

      Іншымі словамі, Рублёў прысьвяціў сваё палатно Богу, а Шагал – чалавеку, які мае зносіны з Богам. Хоць у карціне «Абрагам і Тры Анёлы» Анёлы займаюць цэнтральнае месца, як і ў іконе Рублёва, але Абрагам і Сарра зьяўляюцца паўнавартаснымі ўдзельнікамі падзеі. Магчыма, таму Анёлы разгорнутыя мастаком унутр палатна і зьвернутыя тварам да прабацькі. Гасьціннасьці ў старажытных габрэяў надавалася асаблівае значэньне. Яго трэба было аказваць кожнаму чужаземцу і падарожніку, такі быў Закон. У адпаведнасьці з Законам, Абрагам прыняў невядомых яму гасьцей. Шагал адлюстроўвае гэту падзею, падрабязна абстаўляючы яе дэталямі. Тут і накрыты стол, і Сарра, якая сьпяшаецца да гасьцей з стравай у руках, і сам Абрагам, гатовы выконваць жаданьні гасьцей. На ярка пунсовым фоне зьзяюць белыя, жоўтыя, сінія фарбы крылаў і вопраткі Анёлаў, а іх прасьветленыя абліччы быццам працятыя ўнутраным духоўным сьвятлом. Аднак тое, што Абрагама наведалі не простыя падарожныя, ведаюць толькі гледачы карціны, сам Абрагам знаходзіцца яшчэ ў недасьведчанасьці.

      Абрагам і тры Анёла (1966). Марк Шагал (1887—1985). Нацыянальны музэй «Біблейскае пасланьне Марка Шагала», Ніца. Блёк пошты Гранады, выдадзены ў 1986 годзе

      Будучы ў гасьцях у Абрагама, незвычайныя госьці апошні раз, перад прыняцьцем важнага рашэньня, правяралі яго. Упэўніўшыся, што яны зрабілі правільны выбар і менавіта гэты чалавек варты быць першым Патрыярхам Абранага Богам народу, яны адкрыліся яму. У правай верхняй частцы палатна ў мэдальёне Шагал адлюстраваў гэту галоўную падзею ў жыцьці Абрагама, што адбылася ўсьлед за вячэрай. Гэта падзея зьмяніла жыцьцё Абрагама-Бог заключыў зь ім вечны саюз і абяцаў у валоданьне зямлю Ханаанскаю (Ханаан – «краіна, Палаючая барвяным»; ці не адсюль гэты чырвоны калярыт карціны?). А яшчэ Бог абяцаў Абрагаму, што менавіта ад яго адбудзецца шматлікае нашчадзтва.

      Дабравешчаньне Сары (1969). Хасэ Гурвіч (1927—1974). Марка поштаў Ізраілю і Уругваю, выдадзеная ў 2013 годзе

      Абрагам