Лявон Карповіч

Біблейскія гісторыі Старога Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Знаёмства са зьместам Бібліі і яго алюстраваньнем у мастацтве


Скачать книгу

ў 1978 годзе

      Лотава жонка сымбалізуе чалавека, які ня здолеў своечасова зрабіць правільны духоўны выбар і які вагаецца паміж каштоўнасьцямі зямнога і нябеснага быцьця. Трансфармацыя зла ў дабро – праграма нашага будучага. Самотны салянай слуп каля Мёртвага мора – гэта душа жонкі Лота. Сотні стагодзьдзяў жывёлы прыходзяць і зьлізваюць з гэтай «статуі» соль. У гэтым і складаецца яе выпраўленьне. Ерусалімскі Талмуд піша, што так будзе працягвацца да ўваскрашэньня мёртвых. І тады ажыве і статуя, якая сымбалізавала духоўную сьлепату – стане відушчым і абудзіцца да вечнага жыцьця. Гэта наказ і нам: калі Гасподзь ратуе нас ад граху, трэба ўцякаць ад яго, не азірацца, не затрымлівацца і не шкадаваць пра яго. Аб гэтым напамінае Эвангеліст Лукаш: «Але ў дзень, калі Лот выйшаў з Садомы, праліўся зь неба дождж агнявы і серны і вынішчыў усіх: так будзе і ў той дзень, калі Сын Чалавечы адкрыецца. У той дзень, хто будзе на даху, а рэчы ягоныя ў доме, той ня сыходзь узяць іх; і хто будзе на полі, таксама не вяртайся назад; успамінайце жонку Лотаву» (Паводле Лукаша 17:29—32).

      Скала «Лот» і Пік «Жонка Лота». Выспа Сьвятой Алены. Марка пошты Выспы Сьвятой Алены, выдадзеная ў 1934 годзе

      Пасьля катастрофы Лот і яго дачкі схаваліся ў горадзе Сігор.

      Але на іх не глядзелі, як на ўратаваных, а як на адзіных жыхароў праклятага горада, і ніхто не хацеў ажаніцца на дачках Лота. Тады, выйшаўшы з Сігора, Лот пасяліўся ў пячоры пад гарой разам са сваімі дачкамі.

      Карціна Веранэзе нясе шмат інфармацыі. У далечыні палае Садома, маленькая белая фігурка на дарозе – жонка Лота, якая пераўтварылася ў соль, дачкі бягуць уперадзе, за імі ледзьве пасьпявае забіты горам Лот. Ня пярэднім пляне Лот з дачкамі, хіба, прыселі паабедаць. Але нешта павінна здарыцца, бо ў правым куце гуляюць два амуры і адзін зь іх чамусьці ў масцы…

      Лот і яго дачкі (1545). Баніфацыё Веранэзе (1487—1553). Музей мастацтваў Крайслера. Картмаксімум пошты Нідэрляндаў, выдадзены ў 2015 годзе

      Спалоханы стары бацька яшчэ не зусім разумее, што адбываецца. Але яго вочы, гэта вочы загнанага ў кут чалавека, які ведае што ён нікуды не дзенецца. А гэта яго нявінныя дачкі намагаюцца ўвесьці яго ў грэх, ахвяруючыся дзеля аднаўленьня племені.

      Лот і яго дачкі. Франчэска Фурыні (1603—1646). Прада. Мадрыд. Блёк пошты Сьера Леонэ, выдадзены ў 2000 годзе

      Дачкі, якія засталіся без мужоў, вырашылі напаіць свайго бацьку і пераспаць зь ім, каб нарадзіць ад яго нашчадкаў і аднавіць сваё племя, у адпаведнасьці з старазапаветным прадстаўленьнем аб родавай бесьсьмяротнасьці. «І сказала старэйшая малодшай: бацька наш стары, і няма чалавека на зямлі, каб увайшоў да нас паводле звычаю ўсёй зямлі…» (Быцьцё 19:31).

      Лот і яго дачкі (1616). Хендрык Гольцыус (1558-1616-1617?). Блёк пошты Сьера Леонэ, выдадзены ў 2001 годзе

      Спачатку так паступіла старэйшая, на наступны дзень – малодшая; абедзьве зацяжаралі ад свайго бацькі. Лісічка, якая стаіць справа ў глыбіні, сымбалізуе хітрасьць дачок. Каля лісічкі, ператвораная ў такі вось, як дрэва, саляны слуп, жонка Лота. Правей палае Садома.

      Лот