Лявон Карповіч

Маё мястэчка Луна-Воля


Скачать книгу

спакон веку. Яны не прышэльцы, а знаходзяцца на сваёй зямлі па задумцы Ўсявышняга, які аб’явіў вытокі і ісьціну быцьця ва ўсіх формах і мірах. Да 7 тысячагодзьдзя да нашай эры былі заселены ўсе этнічныя землі беларусаў, у тым ліку дрыгавіцка-крывіцкае Панямоньне. І магчыма мы не стварыліся ні з каго, а ёсьць старымі, як і іншыя дабіблейскія народы.

      Багоў ня выдумалі, а ведалі ад пачатку, бо розум і сьведамасьць у справах рэлігіі найменш прыдатныя. Першабытны чалавек верыў, а жрэц ведаў, што прырода адухатвораная, жывая і разумная і намнога дужэйшая за самога чалавека, якога яна яго самога, яго род ці племя можа ўзнагародзіць, а можа пазбавіць усяго. Гэту веру арнамэнтавалі абрадамі, пэрсанафікацыяй зьяў прыроды, ідалапаклонствам. Але істота веры ёсьць нязьменная. Гэта вера ў зьверхпрыроду сілаў дабра і зла, без якіх нішто не адбываецца. Нішто немажліва: ні прырода ні час. Гэта вера ў Бога. Ёю спакон веку быў надзелены чалавек. Гэта вера жывая да сёньня і не зьмянілася нічуць. Трэба ня блытаць веру ў Бога і форму абрадаў на розных ступенях разьвіцьця чалавека. Разьвіваліся і зьнікалі абрады – твор чалавечага розуму, але ня вера, вытокі якой па-за розумам, выплываюць з глыбіняў памяці ці інтуіцыі.

      На шатах паганскіх ідалаў былі напісаны іх імёны. Праславяне мелі свой алфавіт, які быў зьнішчаны разам з ідаламі з прыходам хрысьціянства. Станіслаў Якубоўскі ў кнізе «Bogowie Slowian» піша, што біскуп Цэтмар брат цэзара Генрыха ІІ бачыў запісаныя пісьмом runiernym імёны багоў на адзежы, у якую былі апрануты ідалы.

      Не магу не расказаць пра цікавы выпадак, які адбыўся са мной летась у Кіеве. Я ўпарта шукаў паштоўку з помнікам князёўны Вольгі. Перабраўшы ўсе наборы паштовак і не знайшоўшы патрэбнае, запытаўся, чаму няма такой паштоўкі. На што пачуў адказ ад адной з гандлярак: «Мы ня любім Вольгу, таму і няма». «Але ж побач з Вольгай Сьв. Кірыл і Мяфодзій». «І што з таго. У нас пісьменнасьць была да іх» – прагучала ў адказ.

      Дзясяты век як магічная граніца гісторыі ўсёй славяншчыны, якая з гэтага моманту раптам становіцца густа заселена, мае свае гарады і замкі, дзяржавы, у якіх уладарылі князі, паводле ўстаноўленага права і сваёй рэлігіі. Што было прычынаю, тымі дражджамі гісторыі, што запоўнілі прастору і час бурлівым жыцьцём і данесьлі да нас памяць мінулага? Гэта было хрысьціянства элітнае і адукаванае. Праціўнікам яго было лагоднае, як характар славян, паганства, багі якога не ўвасаблялі ваяўнічасьці, а ні хітрасьці, таму былі асуджаны на гібель. На Панямоньне ў 11 ст. прыйшлі не славяне, а прыйшло хрысьціянства. «Зрэшту в школах нас увогулэ нэ ўчылі про дрыговічув, бо нас одэ нэ мело быці! Алэ мы одэ былі» -Віктар Стахвюк.

      Многа гадоў Панямоньне было не ў сваёй краіне. За гэтыя гады чатыры разы памянялася назва карэннага насельніцтва: крывічы – дрыгавічы – ліцьвіны – рускія – беларусы. А чалавек павінен жыць у рэчышчы свайго Этнасу і Роду. Той, хто разрывае сувязі, бярэ адказнасьць ня толькі за сябе, але і за будучыя пакаленьні.

      Такі зьмястоўны водступ, на мой