Коллектив авторов

Беларусь. Памятное лето 1944 года (сборник)


Скачать книгу

На думку аўтара, аддзелы сельскай гаспадаркі акружных камісарыятаў атрымлівалі распараджэнні непасрэдна з «усходняга міністэрства» і адказвалі перад ім за іх выкананне. Аўтар лічыць, што ідэю болып інтэнсіўнага выкарыстання захопленай вытворчасці было магчыма ажыццявіць праз змяненні ў арганізацыі сельскагаспадарчых работ, праз зацікаўленасць селяніна ў павышэнні вытворчасці сельскагаспадарчых прадуктаў, праз пашырэнне плошчы ворнай зямлі і г. д. Значны ўплыў на скарачэнне вытворчасці, як адзначае ў сваёй працы Герлах, на тэрыторыі Беларусі аказвалі партызаны.

      У сваёй манаграфіі [8], выдадзенай на нямецкай мове і два разы перавы-дадзенай на беларускай, нямецкі гісторык Б. К’яры даследуе розныя пытанні гісторыі ваеннай штодзённасці беларускага грамадства ў перыяд нямецкай акупацыі. У ёй разглядаюцца ў тым ліку і пытанні эканамічнага і сацыяльнага жыцця мясцовага насельніцтва. Даследчык падрабязна апісвае структуру мясцовага самакіравання падчас акупацыі на ўзроўні ад раёна да вёскі, аналізуе яго нацыянальны і ўзроставы склад, адукацыйны ўзровень, паказвае яго цяжкае дваістае становішча «паміж молатам і накавальняй» (г. зн. паміж нямецкай адміністрацыяй і партызанскімі структурамі). Менавіта прадстаўнікі мясцовага самакіравання (старасты, раённыя бургамістры), па меркаванні гісторыка, адказвалі за здачу сялянскім насельніцтвам сельскагаспадарчых падаткаў. Гісторык адзначае, што заход небел арускія сяляне спадзяваліся на агульную прыватызацыю зямлі, падрабязна распавядае пра аграрную рэформу 1942 г. і фактычную немагчымасць яе ажыццяўлення. У навуковай працы надаецца значная ўвага ўплыву партызанскага руху на палітыку нямецкіх акупацыйных уладаў у галіне сельскай гаспадаркі.

      Цікавым падаецца таксама даследаванне гісторыка М. Бартушкі [9], якое выйшла ў свет у Германіі ў 2008 г. і выдадзена на беларускай мове ў 2014 г. Некаторую ўвагу ён надае мэтам нямецкай акупацыйнай палітыкі ў Беларусі, сцвярджаючы, што лёс, які мусіў напаткаць Беларусь, доўгі час заставаўся спрэчным пунктам нямецкіх планаў. Згодна са сцвярджэннямі аўтара, частка гісторыкаў лічыць, што Беларусь паводле нацысцкіх планаў павінна была быць германізавана, а іншыя выказваюць меркаванне, што сюды павінны былі перасяліць частку «расава непаўнавартаснага» насельніцтва Прыбалтыкі і Польшчы. Пры гэтым савецкія тэрыторыі пасля чаканай хуткай перамогі павінны былі служыць выключна крыніцай аграрнай прадукцыі і сыравіны. Пасля таго, як надзеі на хуткую вайну не апраўдаліся, гэтая палітыка была зменена. Цяпер немцы планавалі выкарыстоўваць таксама мясцовую вытворчасць і працоўную сілу. Аўтар адзначае, што канфіскацыя лішкаў прадукцыі на карысць нямецкага ўнутранага фронту і войска вымусіла галадаць цэлыя пласты насельніцтва ў Беларусь Гатоўнасць пакінуць паміраць мясцовае насельніцтва ад голаду дзеля мэты забяспечыць сябе, на думку аўтара, таксама вынікала з расісцкай ідэалогіі нямецкага кіраўніцтва.

      Цікавасць