Коллектив авторов

Беларусь. Памятное лето 1944 года (сборник)


Скачать книгу

Як сцвярджае даследчык, палякі пачынаюць актыўна ўдзель-нічаць у стварэнні польскай адміністрацыі і паліцыі на тэрыторыі Ззаходняй Беларусь Даводзілася выдаваць асобныя дэкрэты і загады для «altsowjetische Gebiete» і для Заходняй Беларусь Болынасць берлінскіх дэкрэтаў і распараджэнняў, якімі рэгулявалася дзейнасць акупацыйнай адміністрацыі ў Остландзе, не датычыліся Беларусі – для яе былі прадугледжаны асобныя ўказанні. Гісторык падкрэслівае, што пастаянна ўзмацнялася эксплуатацыя беларускай сельскай гаспадаркі, значэнне якой узрасло пасля страты немцамі Украіны.

      Польскі гісторык Ч. Мадайчык [14] даследаваў пытанні аграрнай палітыкі немцаў ў сваім навуковым выданні «Фашызм і акупацыя». Ён разглядае Беластоцкую акругу, тэрыторыя якой уваходзіла раней у склад Заходняй Беларусі, якая была далучана да СССР за два гады да пачатку Вялікай Айчыннай вайны і дзе новыя сацыяльныя з’явы яшчэ не паспелі замацавацца. Згодна са сцвярджэннем аўтара, на дадзеным абшары яшчэ засталіся рэшткі прыватнай уласнасці на зямлю, што было выкарыстана нямецкімі акупантамі у сваіх інтарэсах. Аўтар прыйшоў да пераканання, што нацысты трактавалі захопленую тэрыторыю Савецкага Саюза выключна як аб’ект эканамічнай эксплуатации Праблемам аграрнай палітыкі яны не надавалі спачатку вялікай увагі, бо былі перакананыя, што вайна хутка скончыцца перамогай. Аграрныя пераўтварэнні павінны былі ажыццявіцца пасля заканчэння ваенных дзеянняў з разлікам на будучую каланізацыю дадзенай тэрыторыі.

      Як вядома, частка тэрыторыі Заходняй Беларусі (а менавіта генеральная акруга «Валынь-Падолія») па нямецкім адміністратыўна-тэрытарыяльным падзеле ўвайшла ў склад рэйхскамісарыята «Украіна», таму для дакладнага асвятлення праблемы мы павінны звярнуцца да прац украінскіх гісторыкаў.

      Украінскі гісторык В. М. Немяты ў сваёй працы [15] асаблівую ўвагу ўдзяляе барацьбе сялян супраць аграрных мерапрыемстваў захопнікаў. Аўтар сцвярджае, што немцамі прадугледжвалася размеркаванне захопленай савецкай аграрнай прадукцыі спачатку для арміі, пасля для нямецкага грамадзянскага насельніцтва і ў апошнюю чаргу – для насельніцтва акупаваных краін. Даследчык лічыць, што акупацыйныя ўлады ў мэтах кантролю за вытворчасцю, зборам і вывазам ў Германію сельскагаспадарчай прадукцыі лічылі неабходным захаваць на некаторы час на акупаванай савецкай тэрыторыі буйную сельскагаспадарчую вытворчасць. Але пры гэтым даследчык не адзначае асаблівасцей беларускіх і украінскіх заходніх тэрыторый.

      У 3-томным украінскім энцыклапедычным выданні [16] даволі шырока адлюстраваны аграрныя мерапрыемствы нацыстаў. Сцвярджаецца, што рэйхскамісар Украіны Э. Кох лічыў «злачынствам» любы план разданы зямлі мясцовым сялянам. Захопнікі свядома і наўмысна асуджвалі насельніцтва акупаваных тэрыторый на галодную смерць. Задача рэйхскамісарыята заключалася ў тым, каб забяспечыць Вермахт і Германію аграрнай прадукцыяй. У 1943 г. на Украіне і ў іншых раёнах па