Анатоль Бутэвіч

Пацалунак на фоне гор (зборнік)


Скачать книгу

цярпела б тое, што цярпець балюча і крыўдна. Бо мой напамінак каштаваў мне дорага. Мяне вырашылі пазбавіцца. Зусім. Я гэтага не разумела. Мне здавалася, што маці хоча пазнаёміцца са мной. Але я памылілася. За такую даверлівасць ледзь не паплацілася жыццём.

      Тады я моцна ўчапілася за мацярынскае ўлонне. Мне так хацелася застацца жывым, што мая маці нічога не магла зрабіць. Яна здалася і адступілася. Так падалося мне.

      Але я зноў падманулася. Гэта быў часовы зацішак. Матчына зласлівасць затаілася. Аднак яна паспела атруціць мяне. Я адчула гэта. Нешта ўва мне змянілася. Я піла сокі, але не адчувала дужасці. Мне ж хацелася набрацца сілы. На ўсялякі выпадак. На чорны дзень.

      Аказалася, ён будзе ў мяне не адзін. Я стала разумець паводзіны маці. Прадчувала прыступы яе злосці. Тады я заціхала. Старалася не піць жыццёвых сокаў. У гэты момант яны былі атручаны злосцю і помстай.

      «Але за што такая злосць? За што помста? Я ж нічога, акрамя радасці, не жадаю табе, мая мамачка. І за гэтую радасць – крыўда, злосць, помста? Хіба забылася ты, як люляла, як песціла цябе твая маці? Як заходзілася ад шчасця яе сэрцайка, калі ты ласкава шчабятала: «Ма-ма, ма-ма…» Я ж ніколі не змагу вымавіць гэтага слоўка. Не паспею пацешыць цябе. А мне хочацца ўбачыць твой твар. Зірнуць у твае вочкі. Паслухаць тваю калыханку. Ды чуецца мне нешта развітальнае і журботнае…»

      Я не магу зразумець, чаму там, у вялікай прасторы, людзям не хапае месца. Няўжо ім цясней, чым мне тут? Відаць, ім бракуе шчырасці і спагадлівасці. Бо на радасць і добрыя намеры яны адказваюць благімі ўчынкамі. Дык мо лепей заставацца тут бясконца доўга? Пакуль не прытупіцца іхняя злосць.

      Аднак мне становіцца ўсё цясней. Я намагаюся пашырыць сваё ўлонне. Але чым далей, тым цяжэй гэта ўдаецца. І ўсё больш атрутных сокаў уліваецца ў маё цела. Я не магу зразумець, за што. Мо грэх мой у тым, што захацела я з цемры і невядомасці аб’явіцца на гэтай зямлі?

      Але ж так рабілі ўсе мае суродзічы. Я разумела гэта яшчэ тады, калі невядомае Нешта лунала ў прасторы, шукала сабе партнёра. У выніку запачаткавалася я. І вось іхняя поклічнасць сталася для мяне горкай бядой і балючай пякельнасцю.

      То навошта было пераступаць мяжу поклічнасці? Нашто ўцеху адно адным ператвараць у падман, у пакуты? Навошта было ствараць новую, пакуль што бездапаможную, але жывую матэрыю? Нашто зачынаць дзіця, калі яно такое нямілае?

      І не цельца маё баліць, а ные душа. Жаль агортвае мяне.

      Няўжо будзе свяціць сонейка, а я не ўбачу гэтага? Няўжо будзе смяяцца мая маці, а мяне не будзе?!

      Няўжо не пакаштую я ні ягадкі, ні яблычка? Збуцвее мой неразгорнуты «Буквар». Спарахнее мой чысценькі сшытак. Не заспяваецца мая песня. Не напішацца мой верш…

      Я не разумела, чаму маўчыць Вышэйшы дух. Ён жа некалі дакрануўся да мяне. Ён дабраславіў мяне на жыццё.

      Ці мо ягоная вышэйшасць не мае моцы? Мо бяссільны перад злом? Але ж ён ахінуў мяне. Значыць, я павінна быць пад ягонай абаронай і апекай.

      Ды не было мне вышэйшай аховы. Пакуты мае доўжыліся. Крыўда мая не вычэрпвалася.

      Я