Юры Станкевіч

Мільярд удараў (зборнік)


Скачать книгу

Крэз, які слухаў іх размову, цікуючы ля дзвярэй. – «Пацаны» – ад слова «поц». Спадзяюся, вам вядома, што гэта такое?»

      На кароткае імгненне яны быццам разгубіліся.

      «Ты чуў, што кажа гэты дэман?» – спытаў урэшце адзін, звяртаючыся да брата.

      «Ды годзе, няхай плявузгае. Прыдуркаваты ж…»

      Слядак ветліва давёў ім са свайго боку, што разумее іх пазіцыю і зробіць усё магчымае, а калі наконт цаны, то ён – што тут зробіш – не прадаецца.

      «Мы б толькі жадалі, каб сюды з Мегаполіса прыслалі яшчэ некалькі нармальных аператыўнікаў, – сказаў, развітваючыся, старэйшы з братоў. – А то наш участковы слабак па частцы вышуку. Ён толькі дурнаваты файтэр, не больш».

      «I то да пары», – злавесна дадаў малодшы.

      Яны выйшлі незадаволеныя, селі ў лёгкавушку і адразу з'ехалі. Крэз патлумачыў, што ў некаторых з тых, што гандлявалі якой-небудзь таннай наркатой ці вырошчвалі на далёкіх прыхаваных дзялянках каноплі, былі нават малалітражкі, хоць цэны на паліва праз зацягнуты энергетычны крызіс захоўваліся неверагодна высокія.

      Апоўдні, калі яны з Крэзам елі нешта, спехам купленае ў краме, запіваючы ён – кавай, а стары – глытком таннага віна, з'явіўся паліцыянт ад Шэрыфа, высокі, дурнаватага выгляду мулат, і сказаў, што яго начальнік хоча бачыць следчага з КрымПа і па магчымасці, калі той не заняты чымсьці важным, неадкладна.

      «Што-небудзь здарылася?» – спытаў Слядак.

      «Інакш бы не пасылалі», – загадкава ўсміхнуўся паліцыянт.

      У Шэрыфа зноў сядзеў Штучнік і нешта пісаў на аркушы паперы, але як толькі Слядак зайшоў, інфарматар даволі зняважліва быў выдвараны гаспадаром кабінета.

      «Ну вось, – бадзёра пачаў Шэрыф, скрыжаваўшы над коратка стрыжанай галавой сінія ад «тату» рукі, – калі вы не супраць, то зараз можаце працягнуць гутарку з Імбэцылам. Праўда, ён крыху не ў форме…»

      «Злавілі нарэшце? I дзе?» – спытаў Слядак. «Не буду маніць, ён здаўся сам». «Што так?»

      «А вы ў яго спытайце».

      «I дзе ён цяпер?» – вяла пацікавіўся Слядак.

      «У лякарні. Калі жадаеце зірнуць – то пайшлі».

      Па дарозе Шэрыф патлумачыў, што лякарня існуе тут даўно, з часоў Катастрофы. Апякуецца яна Цэнтрам гуманітарнай дапамогі з Мегаполіса. Там каля дзесяці ложкаў. Праўда, дапамогі амаль ніякай, але могуць перавязаць рану ці нават даць якую таблетку. На болынае, вядома, разлічваць нельга, бо лекара тры гады назад забілі наркаманы, ёсць толькі медсястра, жанчына сталага веку, белая, якая ўжо нічога не баіцца.

      У прапахлым бруднымі бінтамі, гноем і мачой бараку Імбэцыл займаў ложак ля самага ўвахода. Ён выглядаў зусім інакш, чым пры першай сустрэчы ў ізалятары. Змораны твар, палахлівыя вочы, у якіх быццам застыў назаўсёды жах, вышчараныя ў бяссільнай грымасе, пашкоджаныя карыесам зубы.

      «Што гэта з ім?» – спытаў Слядак.

      Шэрыф радасна засоп.

      «Адсвістаўся. Цяпер ён пакладанец. Яго злягчалі». «Злягчалі?» – здзівіўся Слядак.

      «Так. Кажа, што жанчыны».

      «Гэта