Юры Станкевіч

Паўночны вецер для спелых пладоў (зборнік)


Скачать книгу

з сакваяжа бутэрброд і пачаў есці. «Зараз жа пакіньце аўдыторыю», – загадала яму выкладчыца Алёна Сініцына – даволі прыемная, мілавідная, інтэлектуальная, але з рашучым характарам жанчына. «Даем і пайду», – адказаў на тое Язэп Гарай. «Ну, тады я сыду раней», – сказала выкладчыца і пайшла з аўдыторыі. Яна не прыняла ў Язэпа Гарая заліку і, адпаведна, не дапусціла да экзамену.

      Але, як яшчэ казалі, асноўнай прычынай суіцыду Гарая была не заваленая сесія, а праблемы з псіхікай, з-за якіх яго быццам бы падступна выкарыстала нейкая жанчына, якую ён, цяжарную ад іншага, прытуліў у сябе, і якая пачала цягаць яго па судах, каб адціснуць альбо кватэру, альбо нейкія грошы.

      Разборкі ўсяго гэтага дасягнулі і факультэта, дзе вучыўся Язэп Гарай, вядома, дэканата, і ўсе іншыя праблемы і парушэнні былі адсунутыя і, як небеспадстаўна спадзяваўся Ігнат Мазур, назаўсёды.

      Па звычцы, якая не пакінула яго, ён з гэтай нагоды запісаў у нататнік некалькі сваіх меркаванняў.

      «Язэпа Гарая я ведаў параўнальна нядоўга, і ён рабіў уражанне ўпэўненага і самадастатковага, але вельмі нервовага чалавека. Выключна здаровы фізічна, займаўся, як аматар, цяжкай атлетыкай (выціскаў лежачы сто кілаграмаў, прысядаў са стапяцюдзесяццю), жыў у сваёй кватэры і не меў патрэбы ў грошах. Што падштурхнула яго да суіцыду, дакладна невядома нікому. Калі самае вялікае няшчасце ў жыцці – смерць, то чаму ён выбраў менавіта гэта? Ніхто на курсе не ведаў і той жанчыны, якую ён прывёў да сябе. Думаю, асноўная прычына ў ёй. Як я дзесьці вычытаў, псіхолагі сцвярджаюць, что чалавеку ўласцівыя тры асноўныя інстынкты: палавы, нянавісці да сябе падобных і імкненне да смерці. Ахвярай якога ці ўсіх разам стаў Язэп Гарай? Невядома. Дарэчы, засіліцца лічыцца ў свеце даволі ганебным. Засуджанаму на такі від смяротнага пакарання звычайна падкладаюць пад ногі таз ці які іншы посуд, бо ён немінуча ўрабляецца. Але гэта не ўсё. Перад тым, як урабіцца, пакутнік зведвае аргазм. Пра тое мне распавёў днямі Кастусь Жыбуль з юрфака, які практыкуецца ў пракуратуры. Ён ведае пра гэта ад замежнікаў з Польшчы. У іх ёсць такі від пакарання. Наўрад ці самазабойцы падазраюць пра ўсё гэта. Хоць, калі жыццё для іх губляе ўсялякі сэнс, то ім па-любому ўжо ўсё роўна».

* * *

      Экзамен па палітэканоміі здавалі з раніцы. Студэнт Ігнат Мазур, які перадусім нават не раскрываў падручніка і ведаў, што гэта бяссэнсава, бо ўсё роўна ў галаве нічога не застанецца, ён толькі згубіць час на дарэмную вычытку – тым не менш прыйшоў у вучэбны корпус са слабым спадзяваннем, што выкладчык і галоўны экзаменатар Гавін захварэў альбо трапіў пад трамвай, увогуле атруціўся якім-небудзь нясвежым прадуктам ці падавіўся курынай косткай. Але яго спадзяванні аказаліся марнымі.

      Хоць на прыёме прысутнічаў і Пётра Мацкевіч, які сядзеў у аўдыторыі за сталом убаку, апытваў усіх, як ужо стала вядома, чамусьці асабіста выключна Гавін.

      Студэнт Ігнат Мазур убачыў Ваню Гужына і Іосіфа Зялёнку, якія двума слупамі стаялі ў кутку, і падышоў да іх.

      Якраз