Кастусь Травень

Брыгадны генерал (зборнік)


Скачать книгу

асабліва не ўгаворваў яго застацца. І гэта сведчыла, што ён нічога не значыў для іх. Маленькі, дробны чалавечак, што блытаецца перад іншымі і толькі перашкаджае мэтанакіраваным і адэкватным. Маладзёна ўзяла такая маркота, што яму хацелася плакаць. «Ці мог Амундсен плакаць у адзіноце на снежным плато Нарвегіі?» Веня стаяў на ўзбочыне шашы і палкай ад ірт механічна дзёўб лёд на ўкатанай зімовай дарозе.

      Учора ён праводзіў Ліпу пасля канцэрта і пасаромеўся пацалаваць яе на вачах закаханага ў Бакуніч настойлівага фізматаўца Анатоля Кавалевіча. Той разам з іншымі студэнтамі нахабна ішоў за імі да самай хаты, дзе ўладкаваліся на начлег Ліпа Бакуніч і Алёна Косцень. Ён пасаромеўся, а сёння ўвечары яе праводзіць Вова Ігнацюк ці Анатоль – яны, канешне, не збянтэжацца.

      Як жывая, стаяла перад вачыма Бакуніч, якой яна была ў той дзіўны вечар.

      ІІ

      Ён узняў галаву і агледзеўся. У небе вісеў бялявы дыск сонца, па цёмнай стужцы шашы імчаў самазвал з торфакрошкай, чорныя крумкачы каркалі з абсыпанай інеем бярозы. Справа ад шашы збягала слаба прыкатаная санямі і напалову засыпаная снегам прасёлкавая дарога, якая праз метраў дзвесце давала нырца пад чыгуначны мост і хавалася за насыпам. Па чыгунцы павінен быў прайсьці цягнік на Мінск з іхнім студэнцкім зорным лыжным агітгуртом.

      Веня змераў позіркам адлегласьць да моста: колькі разоў трэба адпіхнуцца палкамі і зрабіць крокаў, каб прабегчы гэтую дыстанцыю?

      Ён павярнуўся, каб разарваць нябачныя повязі з мінулым, зрабіцца сваім у гэтым бязлюдным, халодным, снежна-белым сусвеце. Пачыналася новая вандроўка, якая істотна адрознівалася ад мінулай. Раней Веня ішоў разам з усімі, і яны неслі з сабой свой космас, сваю гарадскую аўру. Горад разам з маладзёвай суполкай прыходзіў у заснежаныя вёскі. Яны былі вандроўнікамі, якім было мала клопату да законаў быцця, што валадарылі тут. Але цяпер ён з мінака-вандроўніка рабіўся ўдзельнікам гэтага новага для сябе жыцця, бо быў занадта слабы, каб утрымаць у сабе святочны лад гарадскога існавання.

      Веня развязаў ірты і кінуў іх на снег, звыкла сагнуўся, каб замацаваць рыштунак на лыжных чаравіках. Потым ён дастаў з кішэні крокі,[19] якія загадзя падрыхтаваў яшчэ ў Менску ў габінеце фізычнай геаграфіі. Дробнае дзеянне, зараз яно памагала ведаць напрамак руху і дазваляла ажыцявіць намер.

      Яго шлях ляжаў на паўднёвы захад. Ён павінен быў ісьці амаль на поўдзень і праходзіць кожны дзень 60 км. Гуртам яны рабілі за дзень удвая менш.

      Было зімна і рукі адразу зайшліся, але ён не прыпыняўся і варушыў на бягу пальцамі, бо ведаў, што хутка сагрэецца. «Рэкта-Рэкта-Рэкта» – прамаўляў Веня назву вёскі, моцна штурхаючы палкамі і стараючыся як мага хутчэй імчаць па дарозе, што блыталася ўдалечыні ў бела-снежнай прасторы. Ён бег, спяваючы песні і свядома хаваючыся ад слабога, але настойлівага пробліску страху перад сучаснасцю, які ўжо ўзнік глыбока ў ім. Ён бег і імкнуўся не страціць бадзёрасьць і веру, мацуючы сілы ва