як гэта магчыма, і хто прыдумаў гэтую машыну? – нарэшце павольна вымавіла Аля.
– Хм, яшчэ пытанне, машына гэта ці не, – адказаў я, зрабіўшы асаблівы ўпор на апошнім слове. – Аднак галоўнае, што гэтая рэч працуе.
– Але як ты наогул даведаўся пра яе? – спытала дзяўчына.
Я бадзёра хмыкнуў і спакойна сказаў:
– Што значыць як? Мы ж з табой пішам кнігу, і я ў гэтай кнізе выдумляю тое, што хачу. Як, дарэчы, і ты.
Мая спадарожніца, здаецца, была задаволена гэтым адказам.
– А зараз? Што зараз? Мы, зразумела, пойдзем унутр, так?
– Вядома, Аля! Білет у будучыню гэта білет у адзін канец. Аднак мы з табой такi накіруемся ў мінулае. Спачатку я, а потым, праз секунд адзінаццаць, ты. Наперад!
Скончыўшы прамаўляць, я хутка ступіў у заслону. Эх! Трэба было заплюшчыць вочы… Зажмурыўся, але было позна. Вочы пачало шчыпаць. Зрэшты, неўзабаве я перастаў адчуваць які-небудзь дыскамфорт. Я нібы вісеў у бязважкасці, але доўжылася гэта не больш за дваццаць секунд. Вакол быў дым, які паступова рабіўся больш светлым, пакуль не стаў белым пухам аблокаў. Калі гэтыя аблокі разышліся, я зразумеў, што з вялізнай хуткасцю нясуся да сваёй старой школы… Ужо быў бачны яе дах. Я праскочыў скрозь накрытыя смалой кавалкі руберойда, нібы быў срэбным нажом, а дах нашай элітнай школы – кавалкам шакаладнага масла, і апынуўся ў кабінеце. Так, гэта быў восьмы клас, мая задняя парта, урок матэматыкі, і добра знаёмы, рэзкі, як турэмная сірэна, званок.
Глава 3
Я гляджу на сваю руку… На парце рука школьніка, зацягнутая цёмна-сінім рукавом школьнай формы. Люстэрка побач няма. Бяру заплечнік, скідаю туды падручнікі, пенал, а затым, крыху падумаўшы, дастаю ручку, хаваю яе ў кішэню. Я паднімаюся, іду да выхаду з кабінета… Ах, наш стары клас, з раслінамі ў кутку, плакатамі пад шклом. Пах вільготнай, як ламанцін, дошкі, стаптаны лінолеўм, жудасныя бальнічныя лямпы на столі, рудыя плямы на шпалерах. Паламанае крэсла, ляжыць мёртвым целам на змятым самалёціку, зробленым з сшыткавага лісціка. Вось і вялікае, трэснутае люстра ля абшараванага ўваходнага партала, які быццам абліты шараватай, некалі белай, эмаллю. Гляджу на сваё адлюстраванне. Зблытаны чуб, сіняя кашуля васьмікласніка, але праніклівы погляд дарослага чалавека. Зрэшты, у мяне ўжо быў глыбокі позірк у тыя гады.
Выходжу ў школьны калідор. Шум галасоў – дзясяткаў калі не сотняў. Паўзмрок, зняволеныя школьнай папраўчай установы, храма ведаў фармальна, фабрыкі дзіцячых траўмаў на палях рэальнасці. Дзіцячая агрэсія – безупынная і бязлітасная. Бясконцы, страшны сон дзяцінства і юнацтва, які трэба, калі можна так выказацца, пераспаць. Так выкоўваюцца дарослыя людзі, душа якіх поўная незалечаных ран: прабачце за прэтэнцыёзнасць. Этапы школьнай сацыялізацыі – усходы ў царстве Аіда. Хаця, ёсць асобныя індывіды, якім пашанцавала больш. Яны любяць школу, а школа iх.
Ну а вось ён, Святаслаў.
– Слава, – паклікаў я.
– Чаго табе? – адазваўся чорнавалосы хлопчык, з калючымі вочкамі.
У вачніцы