Яўген Аснарэўскі

Пастэга


Скачать книгу

ніколі не прыводзіў з сабой пасажырку.

      – Ну, зрабi ласку, – дзяўчына прадэманстравала самыя жаласлівыя вочы, якія толькі магла. – Ты мне не адмовіш, праўда ж? Праўда?

      – Эх, ну добра-добра, заўтра пойдзем, няма праблем.

      Глава 5

      Многія здольныя любіць людзi пакутуюць ад гэтай здольнасці, а многія няздольныя, адпаведна, ад няздольнасці… Мой выбар – халоднасць. Пазбавіць сябе чагосьці цудоўнага, ды яшчэ і добраахвотна? Так, без сумневаў. Занадта часта гэта цудоўнае выядае душу, як варона арэх. Халоднасць цудоўная. Зрэшты, гэтае меркаванне таго, хто ніколі не быў халодны.

      На гэты раз мае вочы былі зачыненыя і чорны дым не шчыкаў іх. Я падыходзіў да дома аднакласніцы. Яна была побач. Абшарпаныя арэлі – сумны сімвал дзяцінства, якое сышло назаўжды. Першы паверх, скрыгат ліфта, слізкая плітка, жалезныя дзверы пад'езда, але яшчэ без дамафона, які паставяць праз пару гадоў. Парэнчы выдаюць гулкі гук, калі моцна тузануць іх ці стукнуць чаравіком. О! У тыя гады ў мяне былі выдатныя чаравікі шэрага колеру. Шык! Я ўвесь прадрог. Упс… Якія смешныя ў мяне пальчаткі, добра хоць не маміны рукавіцы. Чаму я ўвогуле кінуў насіць чаравікі? А вы, дарагія чытачы, які абутак замілавалі? Столь апалена запалкамі, а на сцяне парнаграфічная карцінка, дзівосна праўдзіва, па-майстэрску намаляваная карычневым алоўкам. Пахне падвалам. Яшчэ тут павіс, нібы прывід, асаблівы, ні з чым непараўнальны пах, які ёсць толькі ў гэтым вялікім, страшным, доме-скрынцы. Дом, дамок, даміна… Ён быццам сышоў з трывожных карцін Малевіча і пасяліўся над шумным праспектам не самага маленькага горада.

      Мы гулялі зімовым, марозным вечарам, побач з адным з гарадскіх замкаў, пасля вярнуліся назад на тралейбусе. Транспарт бітком набіты людзьмі. У вячэрнім асвятленні тралейбуса іх твары быццам зморшчаныя гармонікі, старыя кашалькі, бакі сланоў.

      Яна ў шэрым паліце, у яе блакітнаватыя вочы, залацістыя валасы, смешныя вяснушкі. Святло жоўтае, трывожнае, слабюткае. Я апускаю галаву ўніз, раблю глыбокі ўдых. Вось і ён, гэты няёмкі момант, які ўсё яшчэ сядзіць у дакучлівых успамінах. Сэрца стукае хутчэй… Чаму тут так слізка? Скрабу падэшвай чаравіка па гарчычнай скуры падлогавай пліткі. Паўзмрок, цішыня, мы таксама гаворым прыглушана, плаўна. Яшчэ стаім на першым паверсе, яна холадна прамаўляе: «Дзякуй, што выветрыў мяне». Вось! Вось ён! Вось менавіта ў гэты момант трэба яе пацалаваць. Нават праз столькі гадоў гэта чамусьці не так проста, нават для дарослага мужчыны, якому зноў пятнаццаць год. Пальцы пахаладзелі… І ўсё ж я раблю крок да яе.

      «Амела вельмі доўга супраціўляецца смерці».

      Пацалунак далёка не такі прыемны, якім яго можна было ўявіць, але ўсё ж гэта перамога. Мне крыху сорамна перад Алей, але ж усё вакол толькі фантазія. Гештальт зачынены! Белае святло залівае прастору і… Стоп! Я не вярнуўся пад мост. Што гэта за месца? Неба? Што з гэтым небам? Чырвонае неба, гэта нешта нерэальнае… Такі колер не можа быць у прыродзе… I сонцы… Два сонцы…