Коллектив авторов

Душа твая светлая


Скачать книгу

цёпла, дый тое-сёе з пасцельных рэчаў я прыхапіў з сабою.

      – Значыць, не на адзін дзень ехаў, – зазначыў Віктар.

      – А што, толькі табе на старасці гадоў дамоў вяртацца, – сказаў, бы пацвяліў, Кузьма.

* * *

      У нядзелю вясковы клуб быў бітком набіты: паглядзець фокусы прыйшлі і старыя, і малыя. Усе нецярпліва чакалі, калі на сцэне з’явіцца артыст. А ён ля люстра прыводзіў сябе ў парадак. Неўзабаве нос стаў ярка-чырвоным, лысаватую галаву ўпрыгожыў рыжы парык, а на ім «усеўся» берэт такога ж колеру, толькі святлейшы. Ногі схаваліся ў чаравіках з непамерна доўгімі насамі.

      Кузьма яшчэ раз агледзеў сябе ў люстра і знайшоў, што пара ісці да публікі. Яго выхад сустрэлі такімі апладысментамі, што здавалася, дах рухне, і Кузьма болей чым гадзіну весяліў народ. Спачатку адну падкінуў талерку, пасля дзве, тры і, нарэшце, чатыры. І жангліраваў хвілін дзесяць-пятнаццаць.

      Гледачы, затаіўшы дыханне, сачылі за артыстам, баючыся, што паб’е талеркі. Калі ж Кузьма сабраў усе ў руцэ і кланяўся публіцы, зала раптам выдыхнула напругу і дружна заапладзіравала. Праўда, праз воплескі прабіўся адзін бас:

      – Талеркі кідаць – не поле араць!

      Краем вока артыст вылавіў: гаварыў мажны мужчына з трэцяга рада. Як урэшце апладысменты сціхлі, Кузьма падышоў да краю сцэны і паклікаў рукою таго, хто гаварыў:

      – Мілы таварыш, падыдзіце, калі ласка, да мяне!

      Мужчына сканфузіўся, крыху пачырванеў і незадаволена падняўся з месца, засланіўшы шырокай спінаю двух чалавек, што сядзелі за ім:

      – Хто? Я-а?..

      – Ты-ты!

      Яшчэ болей бянтэжачыся пад паглядамі соцень вачэй, мужчына падняўся на сцэну.

      – Як цябе завуць, араты?

      – Пятро Заяц.

      – Заяц? – хмыкнуў Кузьма. – Вы больш да мядзведзя падобныя.

      Пятро ўхмыльнуўся, магчыма, задаволены такім параўнаннем. Нібыта вярзіла-мядзведзь, падняўся ён над шчупленькім клоўнам, а той працягнуў яму дзве талеркі:

      – Ну, пакажыце, Пятро Заяц, сваё майстэрства ў жангліраванні!

      – Я-а? – усё больш здзіўляючыся, перапытаў Пятро. – Дык я іх разаб’ю!..

      – Адкупіце, – спакойна адказаў клоўн. – Так мяне вучылі жангліраваць. І, ведаеце, дапамагло: хутка перастаў біць талеркі.

      – Ну-ну, давай, Пеця! – падтрымлівала аднавяскоўца зала, але той рашуча заматаў галавою:

      – Не, не буду!..

      Кузьма за гэты час заўважыў, што ў Пятра з верхняй кішэні вытыркаецца ланцужок ад гадзінніка. Адразу зразумеў, як сыграць з суразмоўцам:

      – А ў цябе, Пятро, аказваецца, і гадзіннік ёсць?

      – Сябры падарылі, як на флоце служыў, – з гордасцю адказаў Пятро. – Нават наш крэйсер намалявалі.

      – Пакажы!.. Цудоўны гадзіннік! А памяць якая засталася пра сяброў-маракоў! – з захапленнем разглядваў Пятроў падарунак клоўн. – Вось бачыш, колькі таленавітых людзей у свеце! Ты таксама, мусіць, добра працуеш на трактары?

      – Перадавік! – гукнула Зоська Вакуліч – суседка Казімірчыкаў.

      Артыст ужо быццам забыўся пра кішэнны гадзіннік і расказваў, як яго вучылі жангліраваць, колькі выпадае трэніравацца, перш чым выйсці