Уладзімір Навумовiч

Беларуская лiтаратура


Скачать книгу

пісьменнікаў і асабліва ў фальклоры.

      Пачынаючы з эпохі Адраджэння рэалізм паступова сцвярджаў сябе ў мастацкай літаратуры. Ён сфарміраваўся ў творчасці еўрапейскіх пісьменнікаў – Г. Флабера, Ч. Дзікенса, Стэндаля, Л. Талстога, Ф. Дастаеўскага, А. Чэхава, мастакоў і кампазітараў – І. Рэпіна, В. Сурыкава, Дж. Вердзі, М. Мусаргскага.

      Галоўныя прынцыпы рэалізму ўключаюць раскрыццё праўды характараў і праўды абставін, паказ тыповых карцін рэальнага жыцця, спасціжэнне глыбіні пагружэння ў рэальнасць, асвятлення чалавека ў свеце і ўнутранага свету ў самім чалавеку.

      У аснову рэалізму ў мастацкай творчасці пакладзены прынцыпы адлюстравання аб’ектыўнага развіцця гісторыі і асобы, паказу шматбаковасці характару чалавека, раскрыцця складанасці яго псіхікі. Мастакі шукалі розныя тыпы свайго часу. Асаблівая заслуга ў сцвярджэнні прынцыпаў рэалізму ў мастацкай літаратуры Беларусі належыць народным пісьменнікам: Я. Коласу, Я. Купале, К. Чорнаму, М. Багдановічу, К. Крапіве, І. Мележу, Я. Брылю, В. Быкаву, І. Шамякіну, І. Навуменку, І. Чыгрынаву.

      У першай палове ХХ ст. усталяваўся так званы сацыялістычны рэалізм, паводле якога перад творамі мастацтва (літаратурай, жывапісам, скульптурай, тэатрам, кіно, музыкай) ставілася задача ўмацоўваць заваёвы Кастрычніцкай рэвалюцыі. Аднак творы сацыялістычнага рэалізму не былі пазбаўлены ідэалізацыі, двайных стандартаў у паказе з’яў рэчаіснасці, калі жаданне выдавалася за рэальнае, існуючае, даўно ўсталяванае.

      У сучасным мастацтве поруч з рэалістычнымі падыходамі развіваюцца таксама авангардысцкія і постмадэрнісцкія тэндэнцыі.

      Францішак Багушэвіч (1840–1900)

      Ф. Багушэвіч – першы вялікі нацыянальны паэт, які пісаў пра існаванне беларускай нацыі, выразна адзначаючы агульнасць псіхалогіі народа і яго мовы, якая “і ёсць адзежа душы”, акрэсліваючы межы роднай старонкі: “Там, братцы, яна, дзе наша мова жывець: яна ад Вільні да Мазыра, ад Віцебска за малым не да Чарнігава, дзе Гродна, Мінск, Магілёў, Вільня і шмат мястэчкаў і вёсак…” Так пісаў Ф. Багушэвіч у прадмове да сваёй паэтычнай кнігі “Дудка беларуская”, выдадзенай у Кракаве ў 1891 г. Пасля Ф. Скарыны ўпершыню Багушэвіч заявіў аб сваёй прыналежнасці да нацыянальнага паэтычнага свету да мовы народа пра якую ён пакінуў свой мудры запавет: “Шмат было такіх народаў, што страцілі найперш мову сваю, так як той чалавек прад скананнем катораму мову займе а потым і зусім замёрлі. Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі!” Ён быў паўстанцам у 1863 г., выступаў са зброяй у руках, пазней стаў следчым і адвакатам – мужыцкім заступнікам. Такім жа заступнікам гарапашнага люду ён стаў і ў літаратуры. У паэме “Кепска будзе!” Ф. Багушэвіч выводзіць на авансцэну героя – юнака яшчэ падлетка пазбаўленага ўласнага імя. Беларускі люд, як той “Аліндарка з каліндарка”, упершыню пачынаў усведамляць, што яны, тутэйшыя жыхары, – беларусы, ідуць нялёгкімі шляхамі самапазнання і самавызначэння. Без долі нарадзіўся чалавек на гэтай зямлі, прайшоў праз здзекі, глум, гвалтаванне, бяспраўе, праз астрог і пастарунак, каб пераканацца, што датуль “кепска будзе”, пакуль людзі не