рабочым на тыпаграфію, у якой друкаваліся кніжкі сябра. Ніводнай з іх ён не чытаў, бо не разумеў беларускай мовы, да таго ж праца замінала чытанню. У вольны час Мазахаў любіў гартаць «Плэйбой» і глядзець па відаку «Эмануэль». На тыпаграфіі ён паралельна засвоіў электракару і атрымаў права на яе кіраванне. Яго празвалі «Ферары-аварыя», таму што гойсаў ён на сваёй машыне па цэхах з неверагоднай хуткасцю, уяўляючы сябе кіроўцам «ферары» на аўтагонках, з-за чаго вельмі часта не паспяваў націскаць тормаз і не ўпісваўся ў вольнае месца праезджай часткі цэхоў.
Мазахаў не вельмі паважаў сваю працу і не стараўся выконваць, а тым больш перавыконваць план. Наадварот, з яго гойсаннем работа стаяла, бо Мазахаву даводзілася цэлымі днямі рамантаваць сваю кару з-за частых аварый. Затое зарплату атрымоўваў ён большую, чым тыя, хто літаральна парыўся на працы. Магчыма, начальства лічыла яго механікам?…
Мазахаву было адзінока і няўтульна на кухні. Ён падумаў было зноў закурыць, але выцягнуўшы цыгарэту з пачака і паглядзеўшы на яе, перадумаў. Мазахаў паламаў цыгарэту напалам і падсунуў пад вадзяны струмень, з-пад якога цудам выкараскаўся вялікі рыжы прусак. Ён вылез на сухое і перакуліўся лапкамі дагары.
Мазахаў закрычаў. Так, як крычаць у галівудскіх фільмах жахаў ахвяры.
На крык прыбеглі сябар з сяброўкай.
– Што здарылася? – занепакоена ўзіралася ў яго сяброўка сябра.
– Трэба выклікаць 911, прусак памірае, – пазіраючы на яе, адказаў Мазахаў.
– Ідыёт, – прамовіла сяброўка сябра і хутчэй выбегла з кухні пад цёплую коўдру, а сябар рассмяяўся і паляпаў Мазахава па плячы.
Неяк Мазахаў збіў электракарай пераплётчыцу з пераплётнага цэха (нешта яму там трэба было) Дэсадаву – дзяўчыну кроў з малаком, якая вучылася ў вольны час на стрыптызёршу. Дзякуй богу, не забіў і нічога не пераламаў ёй. Але пры ейным падзенні і сам паваліўся на яе. Яшчэ і нейкую сваю руку на левую грудзь яе паклаў, як бы між іншым. Дэсадава раскрычалася, што тая фурыя, і пабіла Мазахаву твар да крыві. Мазахаў жа з размазанай крывёй на твары запрасіў Дэсадаву ў кіно. Дэсадава падумала-падумала, перастала крычаць і прыняла запрашэнне.
Прусак не памёр. Ён і не збіраўся паміраць. Пакуль Мазахаў у калідоры набіраў па тэлефоне 911, ад прусака і слядоў не засталося. Вось незадача. Затое на падлозе засталіся сляды, што пакінулі сябар з сяброўкай. На іх Мазахаў паслізнуўся і моцна пабіў галаву. Пяць хвілін ён не памятаў як яго завуць. Мазахаў хацеў тэлефанаваць у даведачную, але тут яго паклікаў сябар і яны пайшлі курыць на балкон. Сяброўка сябра сапела ў дзве дзірачкі (стамілася), адвярнуўшыся да сценкі. З-пад коўдры відаць быў белы аксаміт попачкі.
Сябры пакурылі, паціснулі адзін аднаму рукі і вярнуліся да сваіх часова пакінутых сябар да сяброўкі, Мазахаў да раскладушкі.
Дэсадава прыйшла ў кіно ў скураной міні-спадніцы, у скураной кофтачцы, у скураных батфортах, дакладней, прыехала на «харлеі» айчыннай вытворчасці.
Мазахаў чакаў яе з кветкамі і пры гальштуку.
– Ой,