майго сябра, пагэтаму не вельмі і перажывала, седзячы трэцяй і нябачнай майму лепшаму сябру за сталом, калі мы выпівалі.
Мы пілі і размаўлялі пра паэзію, і мой лепшы сябар крычаў, што я – яго лепшы сябар, б’ючы сябе ў грудзі… А пасля ў нас скончыліся цыгарэты. А курыць хацелася вельмі. Мой лепшы сябар пайшоў шукаць курыць у гадзіну ночы па незнаёмым горадзе насуперак майму тлумачэнню, што тут – не сталіца і так проста цыгарэт не знайсці.
Ён вярнуўся праз колькі хвілін дзеля таго, каб збіць мяне з ног кулаком у жывот і запытаць, дзеля чаго ён прыехаў са сталіцы да мяне? Дзеля таго, каб не знайсці пакурыць? Зноў удар. Я не чакаў такога ад майго лепшага сябра, які зусім нядаўна ірваў на сабе кашулю, даказваючы, што ён мой сябар.
У адказ я сказаў яму, што ў такім разе, ён няўдзячная жывёліна, а не сябар.
Конец ознакомительного фрагмента.
Текст предоставлен ООО «ЛитРес».
Прочитайте эту книгу целиком, купив полную легальную версию на ЛитРес.
Безопасно оплатить книгу можно банковской картой Visa, MasterCard, Maestro, со счета мобильного телефона, с платежного терминала, в салоне МТС или Связной, через PayPal, WebMoney, Яндекс.Деньги, QIWI Кошелек, бонусными картами или другим удобным Вам способом.