Наталка Бабіна

Крыві не павідна быць відна (зборнік)


Скачать книгу

ў нітачку, нос – а-ля шляхта засьцянкова, а ўжо абцасы, абцасы!

      – Праедземся, – адказваю, адшукаўшы, нарэшце, голас, – чаму не? Стартуй першы, лавіць бэндзеш, кавалер!

      Кавалер бліснуў зубамі, шматзначна падміргнуў (о халера, праводзіць да вакзала, самае меншае!), страпянуўся, схамянуўся, пашыбаваў да коўзанкі і раптам – трах! бах! – спатыкнуўся, грымнуўся ды замест таго, каб плаўненька скаціцца па коўзанцы, бліскавіцай зьляцеў па амаль адвесным адхоне, ліха скочыў з падгону і прызямліўся роўненька на вострую жалезную агароджу. Галава па адзін бок, ногі па другі. І стогне. Няголасна, але пранікнёна. Нешта накшталт «вой-вой-вой» з пэрыядычнасьцю сыгнала дакладнага часу.

      Села я, прабачце, на паліто і асьцярожна, каб, крый Божа, не зваліцца сьледам за зухам, пасунулася ўніз. Коўзанка, раз-другі лягла ў віраж і выкінула мяне на пустынную вуліцу. Ускочыўшы на ногі, я кінулася на стогны і прырасла да сьнегу.

      Насустрач мне шпацыравалі пяцёра. Морды – не для апісання. Што ж, думаю, торбы сваёй я ім усё адно не аддам. Прыціснула яе да, зноў жа выбачайце, грудзей і, утаропіўшыся ў зямлю, панеслася наперад. Натуральна, уперлася рыхтык у самую морду. Я ўправа – яшчэ адна, такая самая. Я ўлева – а там другая, шмат горшая. Стаю. А яны задумлівым паўколам адцясняюць мяне да высокага, пад два мэтры, муру. Адцяснілі. Разглядаюць.

      – А ну, – лагодна кажа адзін, – прадэманструйце, Галуба, што ў вас у торбачцы? – і ў сваю чаргу рухам добрай волі дэманструе мне нож.

      – Сьцеражы-ы-ся!!! – раўнуў зь нябёс трубны голас. – Кідаю!

      Бандыты сыпанулі ў розныя бакі. Я ледзьве пасьпела адскочыць, як гіпсавы конь грымнуўся аб зямлю і разьляцеўся на дробныя кавалкі. За шэдэўрам скульптурнага мастацтва з плоту саскочыў яго ўладальнік – багема з паднятым каўняром.

      Пакуль я выбіралася з сумёту, куды трапіла, ратуючыся ад скакуна, бандыты ўжо абкружылі прыбылага. Але той не сумеўся, каго – праз галаву, каго – аб калена, і вось перад ім толькі двое. Што праўда, з нажамі. І ціснуць яго да плоту, як за хвіліну мяне. Ну, мяркую сабе, надышла пара ўсё ж такі прадэманстраваць, што ў торбе. Не марнуючы часу, падляцела ды прыгаломшыла абодвух малатком. Зьбіраючыся на дачу да артышока, я, бачыце, прыхапіла тое-сёе з інструмэнтаў, каб адчыніць, калі што, навалоглыя дзьверы.

      Бамбізы з нажамі маляўніча працягнуліся ля маіх бурак. Чорная кроў лілася ў Свіслач. Хтосьці крануў мяне за плячо, я адрухова павярнулася і, зьбітая з ног страшэнным хукам, праляцела добрых тры мэтры ды спаўзла па сьценцы: гэта мяне прывітаў адзін з тых, каго багема з самага пачатку паклаў у снег. Праз хвілю бандыт ізноў апынуўся ў сьнезе й заціх. Багема памог мне ўзьняцца. Вочы мае засьціў крывавы дым, у вушах гуло нешта сярэдняе паміж прыбоем і бэнзапілкай.

      – Там! – я з цяжкасьцю разьляпіла вусны. – Зух на плоце, «хуткую дапамогу» выклікаць трэба!

      Я паматала галавой і трохі ачуняла. І што ж пабачыла, калі ружовы туман збольшага рассеяўся? Зух, які, як я думала,