вашая індывідуалізацыя, дзеля якой і ствараўся Космас. Запомніце: чым
Гэтае гарачае натханне прагнала адхіленасць шкаляроў і вярнула іх у рэчаіснасць.
– А калі ўсё аднолькавае? – спытаў Аляксандр.
– Тады спыняецца рух і разрастаецца пачварнасць. Можаце ўявіць гэты заганны працэс.
– Зусім няцяжка: на Зямлі для многіх аднолькасць з'яўляецца правілам і ўзорам развіцця, – адзначыў Джордж і гэтым выклікаў шумную падтрымку сяброў.
Яны горача і наўзахваткі сталі ўзгадваць сваё зямное жыццё, дзяліцца колішнімі ўражаннямі, нават спрачацца. Загучалі і настальгічныя ноткі.
– Людзі карыстаюцца аднымі і тымі жа прадметамі, жывуць у аднатыпных умовах, выконваюць аднастайную працу дый наогул вядуць аднолькавы вобраз жыцця. – Як думаюць, так і жывуць.
– А мо: як жывуць, так і думаюць?
– Усё ўзаемазалежнае.
– Ад веку гэтак было. – І правільна. Што тут дрэннага?
– Цягам доўгіх стагоддзяў выпрацавалі ўсепрымальны парадак суіснавання, прыстасаваліся адно да аднаго. І многія задаволеныя гэтым.
– Няма руху.
– А што: кожнаму трэба ўпірыцца, насуперак усім вынаходзіць свой стыль жыцця – і такім чынам забяспечваць рух?
– Лухта! Гэткая занорыстасць толькі прывядзе да ўсеагульнага хаосу і бязладдзя.
– І без гэтага нельга. Не ўсё ж аднаму парадку быць – так нецікава.
– Насамрэч, парадак – застой, а хаос – прагрэс, – разгарэўся Аляксандр. – Зірніце на мапу свету: колькі краінаў і нават цэлых арэалаў, дзе працягла пануюць манархія, таталітарызм, плямённыя звычаі дый увогуле розныя ўладкаваныя рэжымы, якія ігнаруюць усялякую вольнасць, свабоду і нічога не жадаюць мяняць!
– А навошта, калі і так добра? Ніхто ж не наракае.
– Што ты вярзеш? Няўжо ёсць такая краіна, насельнікам якой усё падабаецца?
– Так, мая Масея, – ганарыста абвясціў Андрэй.
Прагучала яшчэ некалькі такіх жа сцвярджальных адказаў. Андрэй працягнуў:
– Усе ад малога да старога апяваюць веліч маёй радзімы, славяць яе ўладу.
– І колькі шчырасці ў гэтых песнях?
– Не кожны вясёлы, хто спявае.
– Масейцы ведаюць сабе цану і галаву на плячах маюць, – нервова абараняўся Андрэй, адчуваючы падтрымку Ахмада, Замбы ды іншых. – Іх не абдурыш.
– Вашыя народы на галаву слабыя і ашуканыя даўно, але гэтага не разумеюць, – нецярпліва разануў Джордж і гэтым падштурхнуў наэлектрызаваны клас да вэрхалу. – Самі нічога не могуць, толькі гвалтуюць і рабуюць іншых – гэтым і жывуць, дый то як быдла.
Пакрыўджаныя Андрэй і яго прыхільнікі ўзбурыліся і кінуліся на Джорджа з кулакамі. Той рашуча прыняў абарону. Адразу яму на падмогу прыйшлі Кастусь, Раджыў, Генрых, Жак, Мікаэль. Астатнія сталі разбараняць задзірак.
– Хопіць! Спыніцеся! – выгукнуў Плутарх.
29
Шкаляры паступова суняліся і, заняўшы свае месцы, скіравалі погляды на настаўніка. І толькі забіякі непрыязна зіркалі адзін