Мікола Калядны

Каханне (зборнік)


Скачать книгу

стварылі яго няўдалым альбо наўмысля, альбо не таленавіта. Таму ён і кідаецца то направа, то налева, пакутуе і, па сутнасьці, не ведае, што рабіць. У сваёй недасканаласці людзі вінаватыя толькі крыху. Калі б мы былі гарманічнымі, суладнымі ад веку, тады б і не хварэлі, і не мучыліся. А насамрэч, унук, усё намнога складаней, чым я табе распавядаю. Падрасцеш – зразумееш. Ну, вось мы і прыйшлі.

      Іх стрэў сівабароды дзед. Ён шырока і прыемна ўсміхаўся і, было відаць, узрадаваўся наведнікам.

      – Якія госці! З такой далечы! Мабыць, стаміліся. Калі ласка, праходзьце, сядайце. Я вас зараз гарбатай з разнатраўя пачастую. Каго гэта ты да мяне прывёў, Міхал?

      – Свайго ўнука. Кастусём зваць.

      – А мяне – дзед Апанас. Ладны хлопчык. У школу ходзіш?

      – Так.

      – І якія поспехі?

      – Ён здольны, – адказаў за яго дзядуля. – Вучыцца на выдатна. Усім цікавіцца, любіць марыць, назіраць неба.

      – Малайчына, – пахваліў дзед Апанас і засяроджана паглядзеў у вочы Косціку.

      Той не сумеўся і таксама неадрыўна пазіраў на яго.

      – Выдатна! – задаволена сказаў гаспадар і лопнуў хлопчыка па плячы. – Я табе нешта падарую.

      Ён выйшаў у другі пакой і хутка вынес адтуль залаты кудмень у выглядзе сонца.

      – Насі і беражы. Ён прынясе табе поспех.

      – Косцік, ідзі пагуляй, – папрасіў дзядуля. – Мы з дзедам Апанасам сёе-тое абмяркуем.

      Калі абодва вярнуліся дадому, брат ужо сядзеў на ложку і ветла ўсміхаўся.

      36

      «Колькі мы выхавалі адэптаў! Не пералічыць. Яны засвоілі навуку Вялікага Рабення і разляцеліся ўва ўсіх напрамках Прасторы і Часу. Прыемна, што бальшыня з іх шчырае па маіх канонах. Але ёсць і адрачэнцы, якія не паслухаліся мяне і ўсталявалі свае парадкі, маўляў, па праву выбару і з намыслам разнастаіць жыццё. Як творцаў, я іх разумею, але, як спадкаемцаў, асуджаю. Маёй ідэяй нельга пагарджаць. Яна мне дасталася няпроста, шляхам упартай барацьбы і неймавернага энергетычнага ўзрушэння. Яе трэба шырыць, распаўсюджваць у іншых сістэмах і галактыках. Аднаму гэта рабіць цяжка, а супольна, у злучве наступнікаў і аднамыснікаў – лягчэй. Нездарма я адчыніў сваю школу. Многія, баючыся складанасцяў і хаосу, не пайшлі на гэта, не адважыліся. Мабыць, не хапіла спрыту, велічных жаданняў. У адрозненне ад іх мая справа пасоўваецца шпарка. Трэба выклапатаць у Сонца дадатковыя рэзервы і разам з пашырэннем мясцовых пластоў больш актыўна ўзяцца за суседнія зорныя сістэмы. Колькі наступных выпускнікоў варта накіраваць менавіта на гэтыя мэты.

      Захапляе мяне моладзь. Багаццем патэнцыяў, імпэтам. Пашанцавала таму, хто трапіў пад маё крыло: няма той галечы і пустэчы, што ў іншых. Якія шырокія мажлівасці чакаюць кожнага ў мяне! Не тое, што было з намі, першапраходцамі: нас вырыгнулі мноствам у толькі што створаны ды некрануты Сусвет і загадалі дзеяць. І мы, гарачыя, неўгамаваныя, уцямне, навобмацак распачалі сваю тытанічную працу. Колькі не вытрымала, загінула, высілілася, захварэла! Але і многа выдужала, загартавалася, узмацнела. Я буду ўсё рабіць, каб маё імя было ў ліку пераможцаў і першых».

      37

      – Мне ўсё можна! – крычаў Косьцік, калі дзядуля ў чарговы раз паўшчуваў