легкадумна ўспрынялі парады настаўнікаў: маўляў, калі пераадолелі шчыльнасць і вадкасць, дык паветра – і пагатоў.
Але ўжо пачатак стаў неспадзёўкай: усялякія спробы убачыць паветра як фізічны вобраз атрымаліся туннымі. Як ні намагаліся практыканты ўзбудзіць свае ўвабражэнне – нічога не атрымлівалася: ў памяці не было патрэбных асацыяцыяў і прыкладаў.
Кастусь стаміўся і зніякавеў. Нягадана на памяць прыйшлі словы Альгерда:
«Калі штосьці не атрымліваецца, трэба засмяяцца, але не гаротна-слязліва, а радасна-шчыра. Тады на твой настрой збягуцца энергетычныя іскры Космасу і ў злучве дапамогуць табе».
Хлопец крыху памарудзіў, сканцэнтраваўся – і грымнуў неверагодным рогатам. Следам эфір скаланула яшчэ некалькі выбухаў весялосці: іншыя шкаляры таксама даўмеліся.
Тыя, хто адразу не скмеціў, а потым заўважыў, як заходзяцца ад смеху сябры і ні з таго, ні з сяго знікаюць у прасторы, спешна далучыліся да іх, з захапленнем выгукнуўшы:
– Ведаю!
Прастора была светла-залатой і бяскрайняй. Уражвала незвычайная жвавасць і імклівасць рознакаляровых і флюідных, нібы прывідных, галаў. Яны рухаліся хаатычна і, здавалася, без одуму, весела. Многія гучалі на ўсе лады і пахнулі. Пры сустрэчах трохі затрымліваліся і ўспыхвалі, як бы віталіся. Адны адзінотна кіравалі далей, другія міла параваліся, трэція спехам гуртаваліся аж да безлічы, – і ўсё гэта адбывалася на ляту. Адразу вызнаць такі парадак было нялёгка, дый ніхто гэтага не рабіў, бо адцягвалі іншыя дзівосы.
Зрэдзь на ўсё набягаў цень, і тады аднекуль з'яўляліся празрыстыя кулі, вельмі падобныя на вадкія. Яны ўпэўнена і шпарка кіравалі толькі ім вядомым курсам і смела ўсіх распіхвалі. Юнакі заўважылі, што галы-здані без супраціву, быццам так і трэба, саступалі дарогу не толькі ім, але і ўсялякім іншым налётчыкам – і гэтым самым пазбягалі прыкрых здарэнняў, а ўвогуле захоўвалі і сябе, і ўсё сваё асяроддзе. «Яны ведаюць нешта такое, што нам няўцям», – падумаў Кастусь, ледзь паспяваючы абараняцца ад раптоўнае навалы цвёрдых куляў, якія маглі яго параніць. Ранейшы досвед навучыў яго ўважлівасці і абачлівасці. Ён не хацеў зноўку аглуздзіцца і аканчальна страціць давер настаўнікаў, бо мінулым разам толькі зарука Альгерда выратавала яго ад вяртання на радзіму.
Усе пераканаліся, што паветраная прастора не такая ўжо бясшкодная, як дагэтуль уяўлялася. Многія пацярпелі і занядужалі. Напачатку спрабавалі схаваць гэта, але калі стала зусім нясцерпна, адкрыта папрасілі дапамогі. «Той, хто ўсё прымае, нясе пагрозу», – да такой высновы прыйшоў Кастусь, думаючы пра паветра.
33
Мальцы толькі што скончылі гуляць у лапту і прытомленыя ляжалі на грудку. Яны яго так ўтаўклі, што травы было як на лысай галаве валасоў.
Прыемна ахутваў спакой, не турбавала мітусяніна.
Адчуваючы подых вечаровай пары, наваколле таксама рыхтавалася да спачыну, пакрысе выдаляла начной прывіднасцю дзянныя прыкметы.
Толькі на ўсходзе яшчэ царавала калматая хмара, ад якой ува ўсе бакі беглі цёмныя пасмы.
– Костусь! Дамоў!
Хлопчык