Ён прыставіў ёй да горла нож, Адрыяна нават не магла крычаць. Праз некаторы час яна даведалася, што цяжарная, але як верніца прыняла рашэнне пакінуць дзіця. Гэтым немаўлём і стаўся Мілаш.
Такое адкрыццё шакавала Любіча. Таямніца нараджэння прывяла да глыбокага ўзрушэння, якое перавярнула ўсе ягоныя прынцыпы, перакананні і ідэалы. Ён сышоў з семінарыі, пакінуў родны дом, і Адрыяна больш ніколі не бачыла сына. Доўгі час Мілаш падпрацоўваў рознарабочым, пакуль не сустрэў Мікалая Кадрану, які пазнаёміў яго з румынскімі анархістамі. Яны праз некаторы час прыцягнулі Любіча да агітацыйнай дзейнасці. Але анархісты не зусім адпавядалі поглядам маладога чалавека. У далейшым ён змяніў яшчэ некалькі палітычных груповак, пакуль не ўступіў у «Вялікую Румынію». Дзейнасць і ідэалогія арганізацыі адпавядала ягоным нацыяналістычным і атэістычным памкненням. Добрыя арганізатарскія здольнасці, жывы розум і здольнасць да публічных прамоваў спрыялі таму, што Любіч імкліва падняўся па іерархічнай лесвіцы партыі. Праз два гады ўжо займаў вядучую пазіцыю ў гэтай структуры. Вакол маладога нацыяналіста сфармавалася вялікая група прыхільнікаў.
Адчуванне ўласнай улады і канфлікт з вышэйшым кіраўніцтвам неўзабаве прывялі да расколу.
У выніку Любіч сышоў з партыі і разам са сваімі паслядоўнікамі арганізаваў групу «Жалезны крыж». Падчас уступлення ў «Вялікую Румынію» прыступы злосці насілі лёгкую форму, іх яшчэ можна было схаваць, але цяпер яны сталі рэгулярнымі і прымалі ўсё больш складаныя формы. Пасля аднаго з прыступаў скура Любіча набыла ненатуральна цёмнае адценне. Па выпадковым збегу абставінаў члены групы «Жалезны крыж» – ягоныя ўласныя паслядоўнікі – прынялі Любіча за цыгана ды жорстка збілі яго і пакінулі паміраць у падваротні.
Магчыма, ён і памёр бы, але Любіча падабрала кампанія цыганоў, ды аказала яму неабходную дапамогу. Каб крыху суняць боль ад збіцця, адзін з іх паіў Любіча віном, прыгубляючы сам час ад часу. Спачатку лідар «Жалезнага крыжа» праявіў насцярожанасць і практычна не размаўляў. Але, ладна выпіўшы, Любіч і стары цыган разгаварыліся. Ледзь звязваючы думкі ў словы, стары цыган прызнаўся: «Я не веру ў бога. Неяк, гадоў трыццаць таму, я згвалціў адну кабетку. І што ж… бог мяне так і не пакараў». Пачуўшы гэта, Любіч выгукнуў: «Цяпер у цябе няма нагоды не верыць у яго, а ў мяне яшчэ ёсць», – ды схапіў са стала нож і ўсадзіў старому цыгану ў горла.
Збегчы ад сяброў сабутэльніка Любічу ўдалося, але праз некалькі дзён яго затрымала паліцыя. У турме прыступы пачасціліся, аднак усе лячэбныя ўстановы адмаўляліся яго прымаць, спасылаючыся на некампетэнтнасць у такім захворванні. Пасля доўгіх перамоваў Любіча пагадзіліся перадаць у «Amicus».
Цела французскага філосафа Фелі Гвата шмат пацярпела ад разрадаў току, удараў, парэзаў і ампутацыі некаторых сваіх частак. Такое стаўленне да ўласнага цела сталася вынікам не столькі схільнасці да садызму, колькі распрацаванай ім філасофскай канцэпцыі.
Гвата