Кiрыл Стаселька

Дзіцячы маніфест (зборнік)


Скачать книгу

канцэпцыю нават не ўспрынялі сур’ёзна, яе нават ніхто не абмяркоўваў.

      Паўгода ён перажываў глыбокую дэпрэсію. Некалькі месяцаў нічога не еў, ні з кім не гаварыў, не выходзіў на вуліцу, нават не ўпускаў дзённае святло ў свой пакой. Выхадам з дэпрэсіі сталася рашэнне прапусціць тэорыю праз уласнае цела. Так пачаліся эксперыменты Фелі Гвата. Ён рабіў усё, каб адчуць сваё цела, адчуць кожны орган адзін за адным. Пачаў з зубоў, давёўшы іх да невыноснага болю. Затым, пры дапамозе нажа, змог адчуць свае рукі, ногі, тулава. Але ўжо праз некаторы час здалося, што гэтага недастаткова. У выніку Гвата пазбавіўся носа і правай нагі. Пры гэтым даводзілася балансаваць, каб адзін з эксперыментаў не прывёў да смерці цела. Спачатку быў просты няўяўны боль той ці іншай канечнасці, але калі ён праняў практычна ўсё цела, калі боль стаў перманентным, адбывалася нешта дзіўнае, хвалюючае і жудаснае адначасова. Ён адчуваў, як змяняецца не толькі ўспрыманне прадметаў, скразняку з акна, прамянёў святла, што ледзь прарываліся скрозь дзіравыя фіранкі, але і як змяняецца мозг, як ён працуе, вырываючыся з галавы.

      Пачынаючы з самага першага эксперыменту, Гвата запісваў свае назіранні ў сшытак з цвёрдым пераплётам. Чым больш запаўняўся гэты сшытак, тым далей заходзіў эксперыментатар. Боль мацнеў. Аднойчы ноччу, калі смурод адрэзанай нагі стаў даносіцца да суседзяў, жандары выламалі дзверы. Дастаткова было некалькіх секунд, каб жандары ўбачылі ў ім вар’ята. Але калі б не сшытак з жудаснымі запісамі, яго маглі адправіць у звычайны вар’яцкі дом.

* * *

      Англійскі актор Дэрба Круз нарадзіўся, у адрозненне ад Фелі Гвата, у беднай сям’і, і ўсё сваё дзяцінства правёў у праблемных раёнах Лондана. З нараджэння ён валодаў прыгожай знешнасцю і надзвычай моцным целаскладам, маючы пры гэтым добры характар і пачуццё ўласнай годнасці. Такое спалучэнне, магчыма, і магло б існаваць арганічна ў арыстакратычных колах, але ніяк не ў тых, дзе Дэрба правёў сваё дзяцінства. Як правіла, прыгажосць ягонага твару засланяла наяўнасць мускулаў. Таму аднагодкі пастаянна патрабавалі ад яго доказу дамінавання другога над першым. Пры ўсім сваім дабрадушным характары, Крузу прыходзілася кожны дзень даказваць у бойках, што ён не размазня, і гэта прыносіла яму душэўны боль. Але з часам дабрата характару паблякла, а звычка біцца замацавалася. Ён нібыта ішоў ва-банк: альбо пераможа і захавае сваю прыгожую знешнасць, альбо прайграе фізічна і заслужыць зламаны крывы нос. Нягледзячы на душэўнае імкненне да прыгожага і творчага, жыццё завяло яго ў бар, дзе ён ужо падлеткам стаў працаваць вышыбалам.

      Аднойчы раніцай вядомы рэжысёр Гай Фіч, напярэдадні збіты Крузам у пабе, прыкладваючы лёд да зламанага носа, зразумеў, што гэты д’ябал з анёльскай знешнасцю ідэальна падыходзіць на галоўную ролю ў ягоным чарговым фільме. Таму адразу ж прапанаваў хлопцу працу. Той з радасцю прыняў прапанову, якая дазваляла нарэшце аддацца душэўнаму імкненню да творчай прафесіі. Спярша ўсё было ў навінку, але Круз быў не дурны,