пітух адзін выхадзіўся.
Вы́харашыцца – прыбрацца, прычапуры́цца. Вымыішся, выхарашышся, дык і свет табе палюбеіць.
Вы́хартавацца – прагаладацца. Як выхартываіцца за дзень, дык вечарам усё з’есь. Аж духі падхартала (падцягнула жывот). Ён увесь падхартаны (падцягнуты, станісты). (Ад харта – паляўнічага сабакі.)
Вы́хвэндаць, захвњндаць – вынасіць вопратку, забрудзіць. Выхвэндаў адзежыну, толькі сабаку ў будку.
Вы́цвіцець – хапіць гора, нажыцца. Выцвіціць яна яшчэ за ім, гэта пакуль ён такі добранькі.
Вы́церабіцца – падрасці, падужэць, вылюднець. Глядзі ты, выцерабіўся малец, не пазнаць.
Выцерак – валяшчая. Такі ўжо выцерак, усе цёрлі, а замуж запаўзла.
Вы́цыбацца – вырасці. Выцыбаўся малец нявогледдзю. (Цыблы – доўгія ногі.)
Выцюкнуць – забыцца, вылецець. Мне й з галавы выцюкнула, што збіралася на кірмаш.
Вы́чапкацца – выбавіцца, выкараскацца. Яна са сваёй хваробы ўсё-ткі вычапкалася.
Вы́чарнець – учарнець. Селіван вычарнеў, худы стаў.
Вычварацца – капрызіцца, выкідваць конікаў.
Досіць вычварацца, пара за розум брацца.
Вычмурáць – прыдумляць. Не вычмурай, чаго не было.
Вы́чыхацца – выпарыцца, страціць градусы. Заторкні чым бутэльку, а то гарэлка вычхаіцца й вадой зробіцца.
Вы́шчыгаліцца – прыбрацца, прыфранціцца.
Вышчыгаліўся, як на вяселле.
Вышывальны – для вышывання. У мяне былі ніткі вышывальныя.
Выясніцца – праясніцца, пасвятлець. Сонца выясніцца, а потым узноў хаваіцца.
Вязáнка – звязка дроў, снапкоў. Вязанку за плечы дый пашоў.
Вћзанка – вязаная адзежына, свэдар. Вязанку на плечы ўсторкніш, дык і мароз адступіцца.
Вязгала – назола, звягло. Змоўкні ты, вязгала!
Вязгаць – плявузгаць. Вязгаіш несусвецця нейкае. Вћзістае – вязкае. Вязістая дрэва – тапор ня хочаць браць, засядаіць у ім.
Вялічча – шмат, багата. Невялікае вялічча ў яго, толькі багатага з сябе корчыць.
Вянок – рой. Вянкі пчол на суках віснуць.
Вяркаць – плакаць, падаваць голас (звычайна пра дзіця). Хто гэта там вяркаіць?
Вярзці – нагаворваць, плявузгаць. Вярэць на яго абы-што, быццам ён ёй мяжу перадраў.
Вясельнік – госць на вяселлі. А вясельнікі пілі-елі й усмак пабіліся.
Вясна – голад, бясхлебіца. У іх летась такая вясна была, чуць выжылі. А сёлета вясны не было – да новіны дацягнулі.
Вятка – натоўп, юрма. Так і ходзяць вяткай цэлымі днямі.
Вяхотка – звязаная з калючай травы, з вехця мачалка, каб шараваць посуд. Вяхотку сшаравала, пакуль ададрала кацёл.
Вячнíна – трывалае, моцнае. Новы кажух – гэта ўжо будзіць вячніна.
Гадавік – жывёліна, якая гадуецца год. Гэты парасяты не гадавікі.
Гадзíць – дагаджаць. Яму гадзіш як благой скуле, а ён цябе ня бачыць.
Гадкі – брыдкі. А то ёсь, як рапені, такія гадкія бабы, ідзець, а ў яе жывот на жываце, трыбух на трыбуху.
Гайдамаха – гуляка, раскідаха. Ён такі не гайдамаха