Рыгор Барадулін

Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна


Скачать книгу

укормлены, дагледжаны, гладкі. Глядзі ты, які брысік вырас, – хоць на ім нажы йстры.

      Брэд – спажыва, здобыч. Каза сама на брэд ходзіць, а казляняткі на ваўчынай шкуры качаюцца й мамкі дажыдаюцца.

      Бубён – бубен. Дзеўка ў бубён біла, як малаціла. Бугаяваць – халасцякаваць. Пабугаяваў малец уволю, усё ня мог знайсці дзеўку па свайму калену (па сабе).

      Бугіня – гатунак бульбы. Дала мне бугіні на развод, пагляджу, што вырасціць.

      Бугрынкі – пагоркі, бугаркі. А тыя бугрынкі я ўсе зраўняў.

      Букатка – печыва, булачка; яшчэ – узгорак. Мама зранку букатак напякла. Патрапіш у лесе на букатачку – там ягад багата.

      Букіш – цвялілка для барана. Баранька, букіш!

      Бушлаватая – разварыстая, сопкая. Бушлаватая бульбіна ў руках рассыпаіцца.

      Бушлаваць – трывожыць, непакоіць. Не бушлуй ты ейную старасць, асцепяніся.

      Быдлюк, быдлюга – хамаваты ці зладзеяваты. Як стаў хадзіць у начальніках, дык такім быдлюком зробіўся. Гэты быдлюга так і пілнуіць, каб што сперці.

      Бы́лле – быльнік, дзікая трава. Цыганскія хаты без сяней стаяць, гароды пазарасталі быллем да вокан.

      Быць – быццам, нібыта. Сню, быць мы з Іванам ідзём лугам, а луг увесь у званочках.

      Бягельня – балота, прорва. З гэтай бягельні век ня вылезіш.

      Бягок – бягун, быстры. Такі ўжо бягок, што ўсюдых дападзець, усюдых паспеіць.

      Бядзіць – турбаваць, непакоіць. Мне адно бядзіць, як гэта канцы з канцамі звесці.

      Бяздолле – нешчаслівасць.

      Закурыўся а дробненькі дожджык

      Ды па чыстым полю.

      Зажурыўся мой татулька

      Па майму бяздоллю.

      Бязлюднік – нелюдзімы. Бязлюднік і свайго голасу ня любіць.

      Бязрљчыца – няўмека. Такая бязручыца – ні пашыць, ні памыць.

      Бялюсь, белюсёк – бялюткі, выпешчаны, дагледжаны. Сынок мой, белюсёк мой, хоць нагледжуся на цябе.

      Бярно – бервяно. Бярно ў бярно – аж звініць, усе бёрны здаровыя.

      Бярэннік – хто бярэ. Было б што даць, а бярэннікаў знойдзіцца.

      Бяспјцкаль – кепскі ўмец, няспрытны. Бяспецкаль толькі псуець усё. Ці ж бяспецкаль можаць нешта людскае зробіць?

      Бясштэннік – бедны, хто нават штаноў не мае.

      Бясштэннікі ў калхоз ціснуліся, каб ср. ку прыкрыць.

      Вабіць – прыманьваць, прыцягваць. Ляснік быў, як на ваўкоў ішлі, ён выў ваўком, вабіў іх.

      Вавіла – мужчына, муж. Вавіла ёсь, дык і дзеці ёсь.

      Вагáн – тоўсты, пуцкалаваты малы. Сядзіць ваган, як маленькі пан.

      Вáда – урок, урачэнне. На мальца вада нейкая найшла, сохніць і сохніць.

      Вададых – шустры, быстры, хваткі. Ну й ён вададых які! (Магчыма, іменне паганскага божышча.)

      Вадзíцца – дазваляць сябе весці. Казёл не даецца вадзіцца.

      Вáдзіць – уракаць, шкодзіць. Хай табе ня вадзіць!

      (Не ўрачэ.) Хлеб у дарозі не завадзіць.

      Вадзюгá – вадзяністае варыва, без навару. Густое не жыдкое, а вадзюга гэтая, што з яе толку.

      Вайлакі