мне – папік. ты што – запамятаваў? а ўвогуле – яны разам з маці зламалі мне жыццё. сукі. ненавіджу.
яна забрала ў валовіча вятроўку. пасцяліла ў траву. і села. ногі яе агаліліся з-пад сукенкі. потым скінула басаножкі.
валовіч падумаў і адвязаў лёску. прысеў побач. зняў красоўкі. і агледзеўся. а потым пачаў слухаць. але, акрамя ледзь чутнага шуму ў верхалінах дрэў, нічога не пачуў. урэшце, ён любіў слухаць, як шуміць лес. але цяпер адчуваў выразны дысананс. трывога, – падумаў ён. – чаму – невядома.
– праз трыццаць хвілін нам вяртацца, – сказаў ён.
і адразу да яго дайшло, што яшчэ ён адчувае. акрамя пачуцця трывогі. цялесную цягу да гэтай дзяўчыны. так. нібы часцінка сонечнай спёкі прабегла паміж імі. у яго галаве прамільгнула неакрэсленая думка, што ён – толькі выканаўца. і што варта засяродзіцца на сваім заданні. але праз якую секунду тая думка сышла. растала ў сонечнай гарачыні. быццам ніколі і не ўзнікала.
– часу нам хопіць, спадзяюся, – сказала канстанцыя. голас у яе стаяў хрыплы. а позірк зялёных вачэй пацямнеў.
– вазьмі мяне. на памяць. хутчэй.
і яна пачала расшпільваць на ім кашулю. потым адкінулася на спіну і выгнулася дугой. падклаўшы пад галаву сваю лёгкую скураную сумку.
– хутчэй. —
і валовіч распрануў яе. зняў ёй трусікі. распрануўся сам. і ўвайшоў у яе. адчуваючы гарачыню яе цела. і гарачыню сонца. якое ціснула на іх з неба. ён заплюшчыў вочы. знайшоўшы той рытм. якога хацела дзяўчына.
потым яны сцішыліся. але канстанцыя шэптам сказала:
– не глядзі. паляжы так.
ён адчуў рух яе рук. расслабленасць цалкам авалодала ім. быццам яна нешта шукала ў сваёй сумачцы. расплюшчыў вочы. і ўзняў голаў. што і выратавала яго. бо ўдар востра заточанага вязальнага прутка не трапіў у сонечную артэрыю. а слізнуў, падрапаўшы скуру, па шыі. валовіч перахапіў яе рукі. зведаўшы моцны супраціў. быццам косці і мышцы гэтых рук былі з жалеза. а суставы небывала гнуткія і пругкія. пачуццё нечаканай небяспекі надало яму сіл. валовіч пераціснуў ёй локцем шыю.
і яна нешта крыкнула нечувана іншым, нізкім голасам. а потым захрыпела, забілася пад ім. і ён вырваў з яе рукі бліскучы на сонцы пруток. і выкінуў прэч. а пасля адпусціў яе. імкліва апрануўся. і дастаў з сумкі лёску. зрабіў пятлю. і, як і раней, накінуў ёй на кісць рукі. дзяўчына ляжала на траве, паранейшаму рассунуўшы ногі. яна цяжка дыхала. а мутны позірк вачэй быў скіраваны ў вышыню. нягледзячы на сонечныя промні, што джалілі ёй амаль у твар.
– збірайся. і хутчэй. бо нам пара, – урэшце спакойна сказаў валовіч. бо ўспомніў ранейшую перасцярогу яе айчыма. і ўвогуле зразумеў. што калі б якая злосць і была ў ім, то выхаду ёй даваць не варта.
яна моўчкі апранулася. і яны таксама моўчкі пайшлі назад. на станцыю. і толькі, калі яе нязграбны будынак узнік перад вачыма, валовіч спытаў:
– хіба я жадаю табе благога? ты ж магла забіць мяне.
на што канстанцыя віж адказала. з простай і яснай усмешкай. скоса зірнуўшы на яго.
– а ты ўспомні пра самку багамола. звычайныя асацыяльныя паводзіны. забудзь, праехалі…
і