Валеры Гапееў

Праклён


Скачать книгу

пахучай брагай стаўлялася на газ, потым туды апускалася трынога, на яе – глыбокая парожняя міса. Усё шчыльна зачынялася накрыўкай зверху, абмазвалася цестам. Для такога спосабу атрымання самагонкі, як зразумеў Уладзімір, патрэбная была вялікая практыка.

      Дом кагадзе набыў для сябе сын Марыі Фамічны, які цяпер працаваў недзе ў Сібіры. І ўзімку бабулька жыла тут, як сама казала: “Вартую сынава багацце”. А ўлетку з’яджала ў сваю вёску.

      – Не хачу кватарантаў браць. Неяк сям’я была на лета засталася, дык тут такое было… Не хачу! – Падціскала Марыя Фамічна вусны. – Ты во прыязджай на сваю сесію, хоць усё лета жыві, бачу, ахайны хлопец. Але дзевак за грошы не вадзі, чуеш? Не трэба сюды такіх дзевак, пасля іх тут застаецца…

      Уладзімір не стаў пытацца, што застаецца, але разумеў, што не пра нешта матэрыяльнае казала гаспадыня.

      Пра сваю здольнасць лячыць ад рознай-рознасці яна апавядала ахвотна, ганарылася гэтым: “То ж людзі дзякуюць, вунь і праз пяць гадоў ідуць, і іншым пераказваюць. Значыць, умее Міклушычыха лячыць! Ого, умее… Я ж не ад усяго лячу, ёсць хваробы, што толькі лекары і даюць рады. А дзіця ад ляку як доктару палячыць? Тут словы трэба… Ад рожы вунь ніякі доктар не вылечыць, а я пашапчу, вадой памачу – і сходзіць. А во нядаўна мужчына быў малады. Яму жаніцца, і што там здарылася – абасцаўся ўначы! І яшчэ потым, і яшчэ. То маці прыходзіла, сам так саромеўся. Ды мусіў прыйсці – як жа ж я не бачыла чалавека, а лячыць буду? І вылечыла, хай не за раз, а за тры. Ён па сваім вяселлі з маладой жонкай прыязджаў, абрус падарыў, файны такі…”

      Уладзімір часта выслухваў такія аповеды. Невялікая гаспадыніна кухня была дужа ўтульнай для працы з ноўтбукам пры стале, дый сама Марыя Фамічна сказала яму, каб не за тумбачкай там сядзеў (стала ў Уладзіміравым пакоі не было), а во тут, на кухні. Уладзімір разумеў, што бабульцы хочацца з кімсьці пагаманіць, ведаў, што недзе пасля гадзіны ягонай самоты на кухні Марыя Фамічна завітае, спытае пра што – і пачне сама расказваць: пра жыццё, пра мужа-нябожчыка, а больш пра свайго татку (яна так і казала – “татка мой”), які быў вядомым лекарам ува ўсёй ваколіцы, лячыў, праўда, жывёлу свойскую. “О, яму і працаваць не трэба было: каня як вылечыць, то мех мукі дадуць і ўвосень збожжа. Але ж працаваў, ой як працаваў! І мы, сямёра дзевак, ад раніцы да вечара. Затое ўсё ў нас было. А што ж: гадуй дочкі – не будзе сарочкі. Не-е, татка так не хацеў. Свіней шмат трымалі, парасят часта калолі, дык і надакучвала тая парасяціна на стале. І не скнара татка быў, не, што ні папросяць – даваў. Іншым разам дзе і згубіць, дык назаўтра як знойдзе… А саветы прыйшлі – усё сам у калгас аддаў. І мужыкам казаў: не пярэчце, гэтая ўлада надоўга, сіла ў яе, зламае яна вас. Многіх навучыў, хто не паслухаўся – згінулі недзе, вывезлі іх, а дабро ў пыл пайшло. Ды сам татка не ўшанаваўся: яго і брыгадзірам былі прызначылі, ужо і ў газеце пра яго пісалі, што лепшы, а потым прыехалі, забралі – і як у ваду знік. І да сёння не ведаю, дзе костачкі ягоныя… Жыццё пражыла, як на свінні праехала…”

      За