з 1990 па 2007 гг., а ў апошні час, да самай смерці, быў ганаровым старшынёю грамадскага краязнаўчага аб’яднання Расіі.
З асаблівай цеплынёй адносіўся Сігурд Отавіч да Беларусі. Ён неаднаразова бываў на радзіме бацькі ў Магілёве. Удзельнічаў у навуковых канферэнцыях, якія праводзіліся ў Мінску, Гродне. Шміт заўсёды падтрымліваў ініцыятывы беларускіх навукоўцаў у напрамку развіцця крыніцазнаўства, археаграфіі, архівазнаўства, краязнаўства.
У адным з нядаўніх інтэрв’ю – у сувязі з 90-годдзем з дня нараджэння – Сігурд Отавіч сказаў чытачам «Российской газеты»: «Вялікая бяда ў тым, што ў школе паслядоўна змяншаецца колькасць выхаваўчых прадметаў. Прычына мне зразумелая: людзі сталі вельмі практычныя, ім падаецца, што ні літаратура, ні гісторыя не маюць практычнага значэння. Маўляў, якая розніца: Іван Грозны забіў сына ці сын забіў Івана Грознага, гэта ж было ў даўнія часіны…» І яшчэ – з таго ж інтэрв’ю: «Мы недаацэньваем і цалкам не разумеем подзвіг людзей сорак першага года. Гэта быў парыў, які вам цяжка ўявіць. Нічога падобнага я болей ніколі не бачыў і не ўбачу.
Прычым гэты масавы подзвіг самаахвяравання адбываўся пасля страшнага, нічым не апраўданага перыяду тэрору…»
За свае выдатныя навуковыя і навукова-грамадскія заслугі Сігурд Шміт узнагароджаны прэміяй Урада Расійскай Федэрацыі ў галіне адукацыі (2007), прэміяй мітрапаліта Макарыя «За выдатны ўклад у развіццё айчыннай гістарычнай навукі» (2003), прэміяй імя Д. С. Ліхачова «За захаванне культурнай спадчыны», прэміяй «Трыумф» – «За значны ўклад у развіццё айчыннай і сусветнай навукі» і інш. У 2007 г. быў узнагароджаны Знакам «За заслугі перад Масквой».
Развітанне з вучоным адбылося 24 мая ў жалобнай зале Цэнтральнага Крамлёўскага шпіталю. 8 чэрвеня 2013 г. на Увядзенскіх могілках Масквы адбылося пахаванне праха С. О. Шміта, на якім прысутнічалі шматлікія калегі, вучні, сваякі нябожчыка. На гэтых жа Увядзенскіх могілках пахаваны гісторык, археолаг Леанід Аляксееў (у 1940-я гг. працаваў у Гродзенскім гісторыка-археалагічным музеі, пазней выкладаў археалогію ў Магілёўскім педінстытуце), а таксама іншыя ўраджэнцы Беларусі – кампазітар Эдуард Калманоўскі, адзін з першых рускіх ваенных лётчыкаў Сцяпан Наздроўскі (нарадзіўся ў Крычаве ў 1888 г., узнагроджаны чатырма салдацкімі Георгіеўскімі крыжамі), пачынальнік сусветнай акварыумістыкі, аўтар многіх прыродазнаўчых кніг Мікалай Залатніцкі, славуты генетык і прэзідэнт Акадэміі навук БССР Антон Жэбрак, вучоны ў галіне тэорыі стральбы артылерыі генерал-маёр артылерыі Пётр Гельвіх.
Час салдата Даржо
На фронт 26-гадовы паляўнічы з Бураціі Даржо Дугараў патрапіў у 1942 г. Ваяваў на Смаленшчыне – у Духаўшчынскім раёне. Спярша – снайперам. Пасля – кулямётчыкам. Дывізія, у якой змагаўся салдат, перайшла ў наступ на Віцебскім накірунку. На подступах да горада на Дзвіне Даржо быў цяжка кантужаны. Страціў мову. Ізноў франтавік загаварыў толькі ў 2004 г.
…Даведаўшыся пра такі незвычайны выпадак, я паспрабаваў адшукаць