Андрэй Лазар

Таварыства кнігалюбаў


Скачать книгу

і не клікалі, бо ён старанна ахоўваў сваё сапраўднае імя. Спецыяльная асоба правяла мяне праз своеасаблівы лабірынт да кабінета N. Шлях выйшаў таямнічым, доўгім і крыху непрыемным.

      Я зайшоў у шыкоўны пакой і без запрашэння сеў на падрыхтаванае крэсла. Хітраватага выгляду чалавек, які, напэўна, і з’яўляўся спадаром N., нядоўга думаючы, спытаў:

      – Чаго прыйшлі?

      – Я знайшоў Ваш чэк, – пачаў я не самую ветлівую размову.

      – Гэтага не можа быць! Я чэкаў не падпісваю, я працую толькі з наяўнымі, – рэзка выказаўся мільярдэр.

      – Але ў Вашым блогу напісана, што Вы схавалі ў кнізе чэк на мільярд умоўных адзінак… – не адступаў я.

      – Гэта пісаў не я. Не перавяліся яшчэ хакеры на белым свеце, – лёгка адбіўся ад маіх аргументаў N.

      – Дык а чаму Вы не аспрэчылі інфармацыю? – паспрабаваў я зайсці з іншага боку, але для майго апанента пытанне выйшла нескладаным:

      – Вы разумны чалавек і самі ведаеце чаму. Але, калі так хочацца, я агучу ўслых. Гэты чэк даў мне столькі станоўчай рэкламы, прычым амаль задарма, што адмаўляцца ад яе было б дзіўна. Я нават дзякуй павінен сказаць таму жэўжыку, што ўзламаў мой блог.

      – Але ж вось чэк. На мільярд, – мае аргументы скончыліся.

      – Пакажыце, калі ласка! – спадар N. прафесійна зірнуў на маю паперчыну з электроннымі кодамі і гучна выпаліў: – Гэта не маё. Я думаю, Святаполк гэта сказаў. І напэўна, прапанаваў яго прадаць.

      Апошні сказ знішчыў усе мае рытарычныя нарыхтоўкі.

      – Так, было такое, – пагадзіўся я.

      – І колькі ён прапанаваў? Тысяч дзесяць, не болей? Гэта яго максімальная цана, – мільярдэр перамог мяне ў слоўнай дуэлі, і мне стала няёмка, я прамаўчаў. Відаць, N. заўважыў маю збянтэжанасць, таму працягнуў: – Але вы мяне зацікавілі. Гэты шматок электроннай паперы можна ўдала выкарыстаць. Таму я прапаноўваю Вам за яго мільён умоўных адзінак. Вы мне аддаяце чэк адразу. Аднак у мяне дзве ўмовы.

      – Якія? – пакорліва спытаў я.

      – Па-першае, вы не будзеце афіцыйным пераможцам для тэлебачання. Гэта значыць, вы адмаўляецеся ад любых магчымых прэтэнзій на гэты конт.

      – Навошта гэта патрэбна? – пацікавіўся я.

      – Проста аўдыторыі патрэбны звычайны чалавек, які выпадкова азалаціўся, а не вучоны, які кожны дзень калупаецца ў кнігах, дзе і знаходзіць сваё шчасце, – патлумачыў N.

      – Вось як, – я не прыдумаў больш вартага адказу.

      – Па-другое, інфармацыі, што дадзены чэк – уласнасць… – тут N. праверыў нешта ў сваім суперкамп’ютары, – уласнасць шаноўнага спадара Крыніцкага, нідзе не павінна быць.

      Потым мільярдэр дадаў: – Інакш могуць адбыцца непрадказальныя ды непрыгожыя рэчы. А таму Вам лепш пераехаць у іншы горад, бо калі суседзі заўважаць, што вучоны-філолаг разбагацеў, бяды можна будзе чакаць адкуль заўгодна.

      Пасля гэтых слоў, ці то пагроз, ці то парад, N. замаўчаў. Ён падаўся мне знаёмым.

      – Прабачце, але мяне крыху насцярожвае, што вы даяце