Андрэй Лазар

Таварыства кнігалюбаў


Скачать книгу

могуць хіба што падзеі, звязаныя з Другім гарадскім сходам. Але зараз я хачу падзяліцца ўспамінамі пра сваё студэнцтва. Як ужо гаварылася, я паступіў без праблем. З аднаго боку, вялікую ролю ў гэтым адыгралі мае веды і здольнасці, з іншага – конкурс быў не самы складаны, бо мая спецыяльнасць перажывала тады не найлепшыя гады. Тым не менш, мой універсітэт быў адным з трох самых прэстыжных устаноў горада і меў вельмі пераканаўчую гісторыю. Ён узнік у пачатку ХХ стагоддзя і за час свайго існавання заняў належнае месца ў свеце, што адлюстроўвалі шматлікія рэйтынгі, апытальнікі і агляды. Хтосьці можа ўзгадаць вышэйшыя навучальныя установы, гісторыя якіх пачынаецца яшчэ з сярэднявечча. З такім аргументам спрачацца цяжка, аднак для горада М. мой універсітэт быў і з’яўляецца бясспрэчным аўтарытэтам. Таму, калі надумаецеся куды-небудзь паступаць, не абмінайце такі варыянт.

      Вучыцца мне было цікава і прыемна. Да чацвёртага курса я здаваў усе прадметы на выдатна. Мае бацькі нават пачалі хвалявацца, што летуценны выбар іх сына ў плане прафесіі можа стаць канчатковым. Таксама нядрэнна справы пайшлі і ў асабістым плане. Пасля шэрагу няўдалых амурных прыгодаў я рызыкнуў запрасіць на спатканне Міхаліну. Гэта была неверагодная дзяўчына, мая аднакурсніца, з якой можна было размаўляць на любыя тэмы. Яна шмат чаго ведала, разбіралася ў літаратуры, хутка рашала любыя задачы, бачыла на чатыры хады ўперад, ды і прыгажосці была адмысловай. Такіх закаханых, як я, у яе мелася нямала. Аднак сваімі ўпартасцю, розумам, настойлівасцю, вершамі, каштоўнымі прэзентамі я заваяваў яе сэрца. Асабліва радавала Міхаліну апошняе, і гэта зразумела, бо падарункі выбіраць мне заўсёды ўдавалася добра. Тая дзяўчына-аднакурсніца, канешне ж, стала маёй жонкай, з якой я жыву шмат шчаслівых гадоў. Міхаліна скончыла ўніверсітэт, але па спецыяльнасці не працавала. Не было патрэбы. Мая каханая і цяпер шчыра радуецца падарункам, часта падарожнічае, гадуе ўнукаў, бавіць час рознымі грамадскімі справамі, на якія ў яе ёсць адмысловыя грашовыя фонды.

      Я ж універсітэт не скончыў. На тым самым чацвёртым курсе выкладчык Усяслаў Вячаслававіч, які вучыў нас практычна пісаць артыкулы на зададзеныя тэмы і з зададзенымі ўстаноўкамі, пачаў шчыра мяне завальваць. Спачатку ён паставіў самую нізкую адзнаку за першую пісьмовую работу – работу, на аснове якой палова курса зляпіла свае, пры гэтым з даволі добрым вынікам. Тая ж гісторыя была і з другой работай. Яе раскрытыкавалі ўшчэнт. Перакрэслена было восемдзясят працэнтаў тэксту. Гэта жах. Сорам. Я не мог зразумець, чым я не дагадзіў паважанаму выкладчыку, пра якога ходзіць сярод студэнтаў шмат чутак. Вядома, што з першага разу ў яго ніколі не здавалі. Але ж не так, не настолькі… З трэцяй работай выйшла яшчэ горш. Усяслаў Вячаслававіч знайшоў лагічныя, стылістычныя, фактычныя і іншыя памылкі. Я раззлаваўся, проста ашалеў. Першы раз мяне так абразілі, абазначылі маю нікчэмнасць. Я хацеў адказаць адпаведна. Спачатку я вырашыў паказаць некампетэнтнасць выкладчыка, але гэта зрабіць вельмі складана. Усяслаў Вячаслававіч дасць тут фору многім. Потым да мяне прыйшла