Аркадзь Ліцьвін

Дыплом на царства


Скачать книгу

канешне, няма той волі, што ў тушынцаў, – зазначыў Малей. – Ну і да цара прыглядаюцца. Няпэўнасць усё—ткі… Бражыну цікавіла, што Юдыцкі на такое далікатнае пытанне. Але той не ўхіліўся і адказаў грунтоўна.

      – Чаму, пытаеш, паверылі ва ўратаванне? Тых, хто не бачыў забітага на ўласныя вочы, па—за Масквою большасць. Іх спадзяванням адпавядала паверыць. Сяляне дагэтуль лічаць, што баяры перашкодзілі царэвічу даць абяцаную волю за першым з'яўленнем. Тыя, што за Балотнікавым пайшлі, дасюль не даравалі і думаю не даруюць памешчыкам адмену Юр'ева дня. Ім тасама абы царэвіч… Бражына паказваў, што не абазнаны ў справах Масковіі, але вельмі цікавіцца.

      – І дваранства на баяраў даўно зуб мае, – Юдыцкі быў рады служыць сваім досведам. – У іх жа ні сойму ні соймікаў і з гасударом сваім не паны—браты. Царэвіч, калі не сам адчуў іх прагу мець кавалак правоў і ўлады, то нашы падказалі. Чаму ж дваранству ды ратным людзям не далучыцца, калі ўвесь час выстаўляўся са сваёй пашанай ды клопатамі пра «воінскі чын»? За тым разам не атрымалася… Малей, як знаўца маскоўскіх падзей, паварушыў вусамі, паківаў.

      – Ад цара Васіля гэтага век не дачакаюцца, – пацвердзіў рашуча і неаспрэчна. – Так што ўсім край неабходна прызнаць царэвіча жывым.

      Ясней не скажаш. Было відавочна, што і Юдыцкі не лічыць уратаванне неаспрэчным. Нават больш таго…Але прызнаць зручней і карысней…Калі ўся грамада выходзіла з шынка, знадворку даляцелі гучныя крыкі. Хлопец Юдыцкага, распіхваючы разявакаў, выскачыў на сярэдзіну вуліцы.

      – Мой Сіўка!

      Нейкі ярыжка намерыўся гнаць у намараную далеч спраўнага сівога коніка.

      – Плачу за жывога ці… – голас Юдыцкага раптам абарваўся.

      – Не трэба, пане!

      Хлопец сунуў пальцы ў рот і пранізліва свіснуў некалькі разоў. Сіўка, ужо адбегшы на сотню сажняў, раптам затанцаваў на месцы, стаў дыбкі і, узбрыкнуўшы, выкінуў вершніка нібы з прашчы. Гучны рогат разявакаў не абудзіў няўдалага канакрада з непрытомнасці. Яшчэ адзін свіст паклікаў сіўку да гаспадара.

      – Вось гэта муштра! – ў захапленні прамовіў Бражына.

      Баранюся імем Бога!

      Невялікае але гаманкое торжышча тоўпілася на цесным пляцыку між будаў, зямлянак і хатак, некаторыя з якіх былі і жытлом і крамкамі ўладальнікаў. Здавалася тут немагчыма адрозніць пакупнікоў і гандляроў: ніхто нікога не слухае і ўсе ўсіх гукаюць, прапаноўваючы продаж і абмен. Шныпарылі здольныя сцягнуць, што дрэнна ляжыць, каб збыць яго ў іншым канцы паселішча. Насцярожана выглядалі пакупнікоў гандляры крадзеным. Бражына, прыпомніў, што не пашкодзіла б пашукаць чаго—кольвек вартаснага са збруі. Пайшоў наўкруга пляцыку, прыглядаючыся. Трое вакол неблагога каня стаялі зводдаль, між будак, нібы наасобку ад агульнай гурмы. Двое пра нешта дамаўляліся, трэці стаяў спіною да Бражыны і, упёршы даўгое тапарышча баявой сякеры ў зямлю, ваўчком пакручваў лязо, так што яно здавалася бліскучай булавою. Багатая збруя і квяцісты, тканы золатам чапрак, пацягнулі прыгледзецца бліжэй. «Мабыць прыперла