Артур Конан Дойл

Нататкі пра Шэрлака Холмса (зборнік)


Скачать книгу

бы мовіць, свежыя. Іх адрэзалі тупым інструментам – непадобна, што гэта рабіў студэнт. Зноў жа, у якасці кансерванту медык выкарыстаў бы карболавы спірт ці спірт-рэктыфікат, ніяк не буйную соль. Паўтараю, гэта не розыгрыш: нам належыць расследаваць сур’ёзнае злачынства.

      Лёгкія дрыжыкі прабеглі па маім целе ад гэтых словаў і ад твару Холмса, чые рысы скамянелі ў суворым і змрочным выразе. Здавалася, такая жорсткая завязка прадракае нейкі пакуль невядомы і невытлумачальны жах, які неўзабаве праявіцца. Але Лестрад пакруціў галавой, як чалавек, якога ўпэўнілі толькі напалову.

      – Так, ёсць пярэчанні супраць версіі розыгрышу, – сказаў ён, – але наконт іншага сумневы яшчэ большыя. Нам вядома, што гэтая жанчына жыла і тут, і ў Пэнджы ціхім рэспектабельным жыццём апошнія дваццаць гадоў. Ды яна з дому ледзь выходзіла ўвесь гэты час. Навошта ж, чорт бяры, нейкі зламыснік будзе дасылаць ёй доказы свае віны, калі яна пра тое, што адбываецца, мае роўна такое ж уяўленне, як і мы? Ну, ці яна выключна таленавітая акторка.

      – Гэта ўсё мы мусім высветліць, – адказаў Холмс. – І я прыступаю да справы, дапусціўшы, што мае высновы слушныя і было здзейсненае двайное забойства. Адно вуха тут жаночае – яно маленькае, прыгожай формы і праколатае. Другое – мужчынскае: надзвычайна загарэлае і таксама праколатае. Мяркую, гэтыя людзі мёртвыя, іначай мы б ужо пра іх пачулі. Сёння пятніца. Пасылку адправілі ў чацвер раніцай, такім чынам, трагедыя здарылася ў аўторак-сераду альбо раней. Калі гэтыя два чалавекі мёртвыя, хто, як не іх забойца, даслаў міс Кушынг сведчанне свайго ўчынку? Дапускаем, што адпраўнік пакета – той, хто нам патрэбны. Але ў яго мусілі быць важкія прычыны даслаць усё гэта менавіта ёй. Што ж за прычыны? Відавочна, ён хацеў сказаць, што справа зробленая… альбо каб ёй стала балюча. Але ў такім выпадку яна павінная ведаць, хто гэта. А яна ведае? Сумняюся. Калі яна ведала, навошта пазваніла ў паліцыю? Самым разумным было б проста закапаць гэтыя вушы – і яна б так і зрабіла, калі б хацела выгарадзіць забойцу. А калі б не хацела, то сказала б яго імя. Гэтай блытанінай варта заняцца.

      Холмс гаварыў хутка і звонка, уважліва гледзячы на верх садовай агароджы, але тут жыва ўскочыў і пабег у дом.

      – У мяне некалькі пытанняў да міс Кушынг, – сказаў ён.

      – Тады я вас тут пакіну, – сказаў Лестрад, – бо ў мяне яшчэ адна справа. Думаю, ад міс Кушынг я не даведаюся нічога новага. Знойдзеце мяне ў паліцэйскім участку.

      – Мы зазірнем па дарозе на цягнік, – адказаў Холмс. Праз хвілю мы з ім вярнуліся ў гасцёўню, дзе ціхамірная лэдзі дагэтуль спакойна абшывала сваю сурвэтку.

      Калі мы зайшлі, яна паклала яе на калені і паглядзела на нас прыязнымі і праніклівымі блакітнымі вачыма.

      – Я ўпэўненая, сэр, – сказала яна, – што ўсё гэта памылка, і скрынка прызначалася не мне. Я некалькі разоў сказала гэта джэнтльмену са Скотланд-Ярда, але ён толькі пасмяяўся. У мяне няма ніводнага ворага, наколькі я ведаю, дык навошта камусьці так з мяне жартаваць?

      – Я схіляюся да такой самай думкі, міс Кушынг, – адказаў Холмс, усаджваючыся