Артур Конан Дойл

Нататкі пра Шэрлака Холмса (зборнік)


Скачать книгу

– А цяпер пра нашага сябра Лестрада. Раніцай я атрымаў ад яго запіску, дзе гаварылася: «Мне здаецца, гэта вашая дзялянка. Мы ўпэўненыя, што справу разблытаем, толькі вось невялічкая замінка: мы, безумоўна, тэлеграфавалі на пошту ў Белфасце, але ў той дзень у іх было столькі пасылак, што яны не могуць ні ідэнтыфікаваць адну канкрэтную, ні ўспомніць адпраўніка. Скрынка важыць паўфунта, звычайная жоўта-аранжавая і нічым не можа нам дапамагчы. Гіпотэза пра студэнта-медыка па-ранейшаму падаецца мне найбольш верагоднай, але калі ў вас ёсць парачка вольных гадзін, я б з радасцю з вамі сустрэўся. Я цэлы дзень буду ці ў тым доме, ці ў паліцэйскім участку». Што скажаце, Ўотсан? Ці здолееце вы падняцца над гарачынёй і выправіцца са мною ў Кройдан? Раптам справа прыдасца для вашых хронік.

      – Я даўно хацеў чым-небудзь заняцца.

      – Вось і зоймецеся. Пазваніце, каб прынеслі абутак, і скажыце выклікаць кэб. Я вярнуся праз хвіліну, толькі пераапрануся і наб’ю партсігар.

      Пакуль мы ехалі ў цягніку, усчалася залева, і Кройдан сустрэў нас нашмат менш гнятлівай спёкай, чым праводзіў Лондан. Холмс папярэдне даслаў тэлеграму, таму на станцыі нас чакаў Лестрад, такі ж жылісты, такі ж вяртлявы і гэтак жа падобны да тхара, як заўсёды. За пяць хвілінаў мы дайшлі да Крос-стрыт, дзе жыла міс Кушынг.

      Гэта была вельмі доўгая вуліца з двухпавярховымі цаглянымі дамамі паабапал, акуратнымі і строгімі, з выбеленымі каменнымі сходамі, з якіх, перашэптваючыся, за намі сачылі групкі жанчын у фартухах. Напаўдарозе ўніз Лестрад спыніўся і пастукаў у дзверы, якія адчыніла дзяўчынка-служка. Нас правялі ў гасцёўню, дзе сядзела міс Кушынг – жанчына са спакойным тварам, мяккім позіркам і пасівелымі валасамі, што віліся па скронях. На каленях у яе ляжала абшытая сурвэтка, а побач на зэдліку стаяў кошык з каляровымі шаўковымі ніткамі.

      – Яны ў паветцы, гэты… жах, – сказала яна, убачыўшы Лестрада. – Вы б не маглі іх забраць, каб і следу не засталося?

      – Так і зраблю, міс Кушынг. Я проста хацеў, каб яны пабылі тут, пакуль мой сябар, містэр Шэрлак Холмс, не зірне на іх у вашай прысутнасці.

      – Навошта ж мая прысутнасць, сэр?

      – На выпадак, калі ён пажадае задаць колькі пытанняў.

      – Якая карысць распытваць мяне, калі я ўжо сказала вам, што не ведаю пра гэта анічога?

      – Безумоўна, мадам, – мякка прамовіў Холмс у сваёй заўсёднай манеры. – Вы, без сумневу, ужо больш чым дастаткова панерваваліся.

      – Так, сэр. Я чалавек ціхі і жыву вельмі адасоблена. Мне нязвыкла бачыць сваё імя ў газетах, а паліцыю – у сваім доме. Тут гэтага страхоцця няма, містэр Лестрад, калі хочаце на іх зірнуць, ідзіце ў паветку.

      Гэта быў маленькі навес у невялічкім садзе, што рассцілаўся за домам. Лестрад зайшоў туды і вынес жоўтую кардонную скрынку з кавалкам карычневай паперы і абрыўкамі вяроўкі. У канцы сцяжынкі стаяла лаўка, на якую мы ўселіся, і Холмс пачаў старанна вывучаць рэчы, перададзеныя яму Лестрадам.

      – Вяроўка надзвычай цікавая, – заўважыў ён, падымаючы