Майн Рыд

Коннік без галавы


Скачать книгу

на адкрытае месца і ўбачыўшы асядланых коней, дзікія жарабцы раптам кінулі сваю бойку. Яны спыніліся, нібы па загаду вопытнага важака, і выцягнуліся ў адзін рад, як кавалерыйскі эскадрон, стрыманы ў запале атакі.

      На некаторы час іх узаемная нянавісць, здавалася, была забыта, як быццам яны збіраліся напасці на агульнага ворага ці супраціўляцца агульнай небяспецы.

      Затрымка, магчыма, адбылася ад здзіўлення; але, так ці інакш, яна была на руку ўцекачам. У гэтыя некалькі секунд коннікам удалося абагнуць непрыяцеля і апынуцца ў яго ў тыле, на шляху да выратавання.

      Аднак толькі на шляху да выратавання. Ці ўдасца ім збегчы ад праследвальнікаў, заставалася няясным, таму што дзікія жарабцы, заўважыўшы іх хітрасць, з храпам і віскам кінуліся за імі з яўным намерам дагнаць.

      Пачалася імклівая, нястрымная пагоня праз прасторы прэрыі, адчайнае спаборніцтва ў хуткасці паміж коньмі без седакоў і коньмі з седакамі.

      Час ад часу Морыс азіраўся, і, хаця адлегласць, якую ім удалося выйграць напачатку, не зменшылася, выраз яго твару па-ранейшаму быў трывожным. Калі б ён быў адзін, ён не хваляваўся б ні хвіліны. Ён ведаў, што гняды – ён жа таксама быў мустангам – нікому не дасць сябе абагнаць. Бяда была ў тым, што Луна замаруджвала бег – яна скакала павольней, чым калі б там ні было, як быццам зусім не хацела ратавацца ад праследвальнікаў.

      «Што гэта можа азначаць? – неўразуменна думаў мустангер, стрымліваючы каня, каб не абганяць сваю спадарожніцу. – Калі нас што-небудзь затрымае пры пераправе, мы загінем. Дарагая кожная секунда.

      – Яны яшчэ не даганяюць нас? – спытала Луіза, заўважыўшы, што мустангер устрывожаны.

      – Пакуль яшчэ не. На бяду, уперадзе сур’ёзная перашкода. Я ведаю, што вы цудоўная наезніца, але ваш конь… У ім я не ўпэўнены. Вы яго лепш ведаеце. Ці зможа ён пераскочыць цераз…

      – Цераз што, сэр?

      – Вы зараз убачыце. Мы ўжо недалёка ад гэтага месца.

      I яны працягвалі скакаць поруч галопам, праходзячы амаль мілю ў мінуту.

      Як і казаў мустангер, яны хутка ўбачылі перашкоду. Гэта быў вялікі яр сярод неагляднай прэрыі. Ён быў не менш як пятнаццаць футаў у шырыню, столькі ж у глыбіню і цягнуўся ў абодва бакі як вокам акінуць. Калі б коннікі павярнулі направа або налева, гэта дало б жарабцам магчымасць скараціць шлях па дыяганалі; даць ім такую перавагу было раўназначна самазабойству.

      Яр неабходна пераскочыць, інакш мустангі дагоняць іх. Толькі скачок у пятнаццаць футаў даўжынёй мог выратаваць уцекачоў. Морыс ведаў, што гняды не падвядзе – яму не раз даводзілася рабіць такія скачкі. Але крапчастая кабыла?

      – Як вы думаеце, зможа яна ўзяць гэту перашкоду? – занепакоена спытаў мустангер, калі яны пад’ехалі да стромага краю яра.

      – He сумняваюся, – упэўнена адказала Луіза.

      – Але ці ўтрымаецеся вы на ёй?

      – Ха-ха-ха! – іранічна засмяялася крэолка. – Гэта вельмі дзіўнае пытанне для ірландца. Я упэўнена, што вашы суайчынніцы палічылі