Андрэй Федарэнка

Ланцуг (зборнік)


Скачать книгу

гадасці, – ён падманіў Вінярскага пальцам, і, калі той нагнуўся, прашаптаў яму ў вуха, дыхаючы гарэлкаю, паказваючы на бялявага, які каля стойкі гаварыў з барменам: – Васіль – во хто! Талент на мяжы з геніяльнасцю. Во хто верне нашай роднай літаратуры яе былую пашану і веліч! Я хоць намнога старэйшы, але я яму самы блізкі сябар…

      Вінярскаму ўспомніўся нябожчык Стэльмах, які таксама яго, маладзейшага за сябе, лічыў самым блізкім сябрам, і на душы зрабілася неяк нудна, абыякава; захацелася хутчэй аддаць бяляваму гэтыя грошы і сысці адсюль…

      Васіль між тым вярнуўся, паставіў на стол графін з гарэлкаю, талерку бутэрбродаў, пабег зноў, прынёс шклянкі, колу, мінералку… Стары хуценька ўхапіўся памагаць: разліў па шклянках гарэлку, расклаў перад кожным бутэрброд на сурвэтцы… Вочы ў яго адразу ж засвяціліся.

      Прапаную тост! – сказаў ён, высока падняўшы руку са шклянкаю, з захапленнем гледзячы на Васіля. – За будучы гонар нашай роднай літаратуры!..

      Перастань, – Васіль прафесійна выпіў, дастаў з пачкі цыгарэту і закурыў; цыгарэты навучаны Вінярскі адразу ж, як сеў, выклаў перад сабою на стол.

      Сціпласць – адзнака таленту, – сказаў стары, выцадзіў сваю порцыю паволі, урачыста; тады скалануўся ўвесь, уздыхнуў, узяў з бутэр-брода кавалачак салёнага агурка і з асалодай пачаў жаваць. Закусіўшы, звярнуўся зноў да Васіля:

      – Як твая другая кніжка?

      Бялявы скрывіўся і пацягнуў бокам рота паветра, быццам яму балеў зуб. Відаць, стары закрануў штосьці не вельмі прыемнае, але важнае для іх. Дакурыўшы, Васіль прытушыў аб сподак недакурак і пачаў гаварыць старому – хутка, так, што Вінярскі не разбіраў і палавіны слоў – нешта пра паперу, мільёны, тыражы… Стары з усім згаджаўся.

      Вінярскі глядзеў на іх і слухаў, ледзь не раскрыўшы рот. Гарэлка адразу расслабіла яго, усё вакол успрымалася як нейкая нерэальнасць; вельмі ўжо хутка і нечакана ён патрапіў з карабля на баль – з могілак у гэтае кафэ, у кампанію дзіўных людзей, якія – Вінярскі ўпершыню ў жыцці сутыкаўся з гэтым – і ў побыце, і ў час выпіўкі, і, відаць, паўсюль і заўсёды гаварылі па-беларуску. На яго вялікае здзіўленне, гэтая мова і людзі, што на ёй размаўлялі, ніколькі не раздражнялі яго. Ён прыслухоўваўся да свайго ўнутранага голасу, звыкла чакаў, калі голас скажа яму, што гэтыя людзі – «ніжэйшая раса», такія ж, як і любыя п’яніцы, і імі трэба пагарджаць; але нечакана голас сказаў яму, што людзі гэтыя – на дзесяць галоў вышэйшыя за яго, супермэна, чыстаплюя Вінярскага, што ёсць у іх за душою нешта такое, пра што Вінярскаму і не здагадацца, каля чаго ён не стаяў і блізка, і не пагарджаць яму імі трэба, а, самае разумнае, рабіць тое, што ён і робіць: слухаць, раскрыўшы рот, і старацца нешта зразумець.

      Васіль з Сымонам замаўчалі. Яшчэ выпілі. Вінярскаму яшчэ больш паспакайнела.

      Васіль, а дзе можна прачытаць тваі… праізведзенія? – упершыню ў жыцці па-беларуску, з натугай падбіраючы словы, спытаў Вінярскі. ён не пазнаў свайго голасу – быццам нехта чужы спытаўся.

      Зайдзі ў любую кнігарню, стаіць кніжка, – неахвотна адказаў Васіль.

      Сымон хіхікнуў,