Васіль Якавенка

Пакутны век. Трылогія


Скачать книгу

час мы выкарыстаем на яе падрыхтоўку.

      – Хведар мае рацыю… Папрацуем разам з камсамольцамі. Як, таварыш Кузюр? – звярнуўся Мінюк да сакратара камсамольскай арганізацыі, які прысутнічаў на пасяджэнні.

      – Але ж… Згодны, – адказаў Сцяпан Кузюр. – Мы цяпер пад выглядам удзелу ў вясковых зборнях правядзём сходы, падрыхтуем моладзь.

      – Правільна! Дзеля гэтага Філіновіч можа перадаць вам неабходную літаратуру. А я даю ўлётку, якую Барыс тут зачытаў. Усяго дзесяць асобнікаў – мала?.. Давядзецца перапісваць.

      – Такой бяды! Гэта мы ўмеем рабіць. Доўгі тэкст, карацейшым зробім.

      – Вясёлая ў вас праца, аднак, пане сакратар камсамольскай арганізацыі,– пажартаваў Барыс Рамановіч. – Ходзіце да дзевак, танцуеце з імі, за цыцкі іх мацаеце, паперкі засоўваеце за пазуху, а лічыцца, што праводзіце масавую палітычную работу!

      – То калі гаспадару Барысу зайздросна, – з усмешкай парыраваў Сцяпан, – проша, пане, разам з намі ў падарожжа па вёсках.

      – Во, гэта было б дарэчы, – засмяяўся Мінюк. – Улёткі ж Барыс ужо на памяць ведае. Падымі сярод ночы – як ойча наш прачытае! Ды годзе. Час разыходзіцца.

      То быў цяжкі год, калі багата людзей галадала. Шукаючы, як выбавіцца ад галечы і нэндзы, не адна сялянская сям’я пакінула сваю радзіму – паехалі на край свету: у Злучаныя Штаты Амерыкі, Аргенціну, Аўстралію.

      З надыходам вясны пагроза галоднай смерці павялічвалася, і, бадай, гэтая акалічнасць не ў апошнюю чаргу паспрыяла таму, што на мітынг пад Моталем, у зялёным гайку, сабраліся некалькі соцень тутэйшых.

      – Таварышы! – звярнуўся да іх Пятро Мінюк. – Жніво галоднай смерці ўзрастае. Спажылі насенне, бульбу, звялі жывёліну… Многія, з дазволу сказаць, харчуюцца драўлянай карой, адыходамі. Жабруюць. І застануцца палі незасеянымі, а там будзе яшчэ большы недарод – паўсюдны голад, масавае выміранне. Хто віноўнік усёй гэтай злыбеды – усё большай нястачы і голаду?

      Натоўп ажыў, пачуліся воклічы:

      – Паны і абшарнікі!

      – Фашыстоўскі ўрад…

      – Бяспраўе і здзекі…

      – Няма змогі з-за падаткаў!

      – Таварышы, дзе выйсце?..

      – А яно ў нашай супольнай барацьбе, у тым, каб паказаць панам, што мы таксама людзі і што нам не канешне жыць тут на правах рольнічага быдла.

      Да локця Барыса дакрануўся Сцяпан Кузюр, танклявы, энергічны ў рухах:

      – Спадар Барыс, зусім не выключана, што за намі сочыць не адна пара вачэй шпегаў. Таму рэзалюцыю мітынгу, якую вы падрыхтавалі, няхай зачытае нехта іншы. Як вы лічыце, магу я гэта зрабіць?..

      – Меціш у героі, Сцяпане?

      – Ды не-е! – пачырванеў Кузюр.

      – Я чалавек не горды! – і Барыс перадаў камсамольцу сагнуты ў чатыры столкі ліст.

      У лютым 1928 года пачаўся доўгі – ён закончыўся ажно ў маі – судовы працэс, узбуджаны дыктатарскім рэжымам Юзафа Пілсудскага супроць 56 дзеячаў патрыятычнага і пракамуністычнага руху, пераважна актыву Беларускай Сялянска-Работніцкай Грамады. Патрапіла на кручок дэфензівы і мотальская спулка. Яшчэ летась арыштавалі Пятра Мінюка, а неўзабаве